Свята-Пакроўская царква (Іванава)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Іванава)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у г. Іванава, помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю пач. XX стагоддзя.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
«Старазапаветная Троіца». Пінскае Палессе, сярэдзіна XVII стагоддзя. Абраз са Свята-Пакроўскай царквы

Храм мае чатырохчасткавую падоўжана-восевую кампазіцыю: званіца, трапезная, асноўны аб'ём з бакавымі прыдзеламі, апсіда з рызніцамі. Двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, надбудаваная над шырокім 2-павярховым прытворам, і 8-гранны шатровы барабан над асноўным кубападобным аб'ёмам завершаны цыбулепадобнымі купалкамі. Макаўкамі завершаны двухсхільныя дахі ганка галоўнага ўвахода і прыдзелаў. Фасады прарэзаны адзінарнымі і падвойнымі арачнымі вокнамі з броўкамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі і прамавугольнымі нішамі, апяразаны прафіляванымі карнізамі з зубчастымі фрызамі.

Remove ads

Інтэр'ер

Абразы 17 — 18 ст.: «Троіца старазапаветная» і «Маці Божая Рымская» (прывезена з закрытай Свята-Ільінскай царквы в.Дастоева), «Архангел Міхаіл», «Маці Божая Адзігітрыя» (паходзіць з Успенскай царквы в. Снітава Іванаўскага раёна), «Маці Божая Чантахоўская», «Ражджаство Маці Божай», «Уваскрасенне», «Святыя Канстанцін і Алена»; абразы 19 ст.: «Маці Божая ўсіх смуткуючых радасць», «Святы Аляксандр Неўскі», «Цуд Георгія аб змеі».

Remove ads

Літаратура

  • «Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993, стар. 226.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads