Свята-Пакроўская царква (Бушыкі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў в. Бушыкі Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Пабудавана ў другой палове 18 ст. на ўзгорку на ўскраіне вёскі з цэглы, пагост акаймаваны бутавай агароджай. Рэканструявана ў 19 ст.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры барока і рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана трохчасткавай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй: двух’ярусная (васьмярык на чацверыку) шатровая прытвор-званіца, завершаная макаўкай. Прамавугольны ў плане аб’ём малітоўнай залы накрыты чатырохсхільным дахам, завершаным цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Фасады рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі (пераплёты ў форме праваслаўнага крыжа) і парнымі пілястрамі ў прасценках, апярэзаны тонкапрафіляваным антаблементам. Арачны ўваходны праём аформлены кілепадобным перспектыўным парталам, з выявай Багародзіцы над ім.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
![]() |
Свята-Пакроўская царква (Бушыкі) на Вікісховішчы |
---|
- Свята-Пакроўская царква (Бушыкі) на сайце Radzima.org
- Свята-Пакроўская царква (Бушыкі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads