Свята-Пакроўская царква (Дудаковічы)

праваслаўны храм у в. Дудаковічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Дудаковічы)map
Remove ads

Свя́та-Пакро́ўская царква́ — праваслаўны храм у вёсцы Дудаковічы Круглянскага раёна Магілёўскай вобласці. Размешчана ва ўсходняй частцы вёскі, на ўзвышаным рэльефе.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Пабудавана ў другой палове XIX стагоддзя з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Цэнтрычны кубападобны аб'ём завершаны васьмігранным свтлавым шатровым барабанам. Прамавугольны партал галоўнага ўвахода вылучаны глыбокім рызалітам, аб'яднаны з арачным аконным праёмам хораў высокай арачнай нішай, завершаны 2-гранным шчытом. Такім жа рызалітам вылучана апсіда. Бакавыя ўваходы з магутнымі перспектыўнымі парталамі. Архітэктура будынка насычана дэкаратыўнай пластыкай — аркатурнымі фрызамі, прафіляванымі ліштвамі арачных аконных праёмаў, вуглавымі калонкамі-бочкамі, прамавугольнымі нішамі.

У інтэр'еры пануе двухсветлавыя, перакрытыя самкнутым васьмігранным скляпеннем прастора барабана, які падтрыманы чатырма магутнымі слупамі і перакінутымі паміж імі аркамі. 8 бакавых прасторавых ячэек перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads