Свята-Пакроўская царква (Карма)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Карма)
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — праваслаўны храм у в. Карма (Добрушскі раён). Помнік архітэктуры псеўдарускага стылю. Пабудаваная ў другой палове XIX стагоддзя.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

У цэнтры вёскі ў Свята-Іаана-Кармянскім жаночым манастыры, заснаваным у 2000 годзе. Пабудавана ў 1906 года з цэглы. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

31 мая 1998 года адбылося далучэнне да ліку мясцовашанаваных святых праведнага протаіерэя Іаана Гашкевіча (Кармянскага), чые мошчы, паводле рашэння Сінода Рускай Праваслаўнай Царквы, былі адкрыты для пакланення ў 1997 годзе. З 1996 года пачалося паломніцтва да яго магілы.

Remove ads

Архітэктура

Крыжападобная ў плане, трохапсідная. Над сяродкрыжжам невялікая галоўка на чацверыку. Дамінантай аб'ёмна-прасторавай кампазіцыі з'яўляецда высокая двух'ярусная званіца, якая прымыкае да бабінца. Паверхня сцен гарызантальна руставаная. Аконныя і дзвярныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з кілепадобнымі завяршэннямі франтончыкаў, аркамі з паўкалонамі. Неф і трансепт храму перакрытыя цыліндрычнымі скляпеннямі, бабінец — крыжовым, апсіды — конхамі.

Remove ads

Інтэр'ер

Унутры памяшканні царквы перакрыты скляпеннямі — крыжовым у трапезнай, цыліндрычным у малітоўнай зале, конхай у апсідзе. Апсіда вылучана вялізнай аркай і 4-ярусным разным іканастасам. У малітоўную залу адкрыта галерэя хораў.

Літаратура

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads