Свята-Пакроўская царква (Магілёў)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Пакроўская царква (Магілёў)map
Remove ads

Свята-Пакроўская царква — існавала ў канцы XVII — пачатку XX стагоддзя ў Магілёве. Пабудаваная з цэглы ў традыцыях Магілёўскай школы дойлідства. Адноўлена ў 2022 годзе.

Хуткія факты Свята-Пакроўская царква, Краіна ...
Remove ads

Архітэктура

Thumb
Царква да 1941 года
Thumb
Аднаўленне Пакроўскай царквы

Прамавугольны ў плане крыжова-купальны храм. Ва ўсходняй частцы ён завяршаўся трыма паўцыліндрычнымі апсідамі, у заходняй — прытворам і дзвюма рызніцамі па баках асноўнага аб’ёму. Над сяродкрыжжам узвышаўся васьмігранны светлавы барабан, накрыты сферычным купалам з цыбулепадобнай галоўкай на высокай васьміграннай шыйцы. Тарцы асноўнага аб’ёму і крылы трансептаў завяршаліся трохвугольнымі франтонамі з паўцыркульнымі нішамі ў цэнтры. Вуглы аб’ёмаў і сцены рызніц былі дэкарыраваны пілястрамі, аконныя праёмы мелі паўцыркульную форму. Па перыметры будынак быў апяразаны тонкапрафіляваным карнізам. У інтэр’еры чатыры масіўныя слупы пры дапамозе ветразяў падтрымлівалі барабан купала.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads