Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Параскева-Пятніцкая царква — драўляны праваслаўны храм у вёсцы Мясяцічы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік драўлянага дойлідства.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1794 годзе. У 1899—1902 гадах настаяцелем царквы быў Мікалай Шамяціла. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Архітэктура



Трохзрубная, з прамавугольнымі ў плане асноўным зрубам і бабінцам і пяціграннай алтарнай апсідай. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з галоўкай на глухім барабане, бабінец і апсіда — вальмавымі. Пры ўваходзе тамбур з двухсхільным дахам. Сцены гарызантальна ашаляваныя, вокны прамавугольныя. Унутры памяшканні маюць плоскую бэлечную столь (спачатку асноўны зруб перакрываўся пірамідальным верхам). Над бабінцам — хоры.
Remove ads
Інтэр’ер
Памяшканні царквы аб’яднаны агульнай плоскай столлю (змяніла пірамідальнае скляпенне ў 19 ст.), аб’яднаны шырокімі праёмамі-прасветамі. Апсіда вылучана невысокім драўляным іканастасам. Над бабінцам створаны хоры. Абразы ў металічных абкладах: «Спас Пантакратар» (1767), «Маці Божая» (1785), «Праабражэнне», «Пакроў Багародзіцы» (18 ст.), «Маці Божая Адзігітрыя» (1810), «Маці Божая з дзіцем» (1843), «Вогненнае ўзнясенне Іліі» і «Узнясенне» (у 1855 ахвяраваны мясцовым дваранствам), «Святы Мікалай» (19 ст.).
Званіца
На паўднёвы захад ад царквы пастаўлена 2-ярусная званіца. Першы зрубавы вертыкальна ашаляваны ярус вылучаны шырокім гонтавым адлівам, другі — слупавы каркас, накрыты пакатым гонтавым шатровым дахам.
Літаратура
- Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Параскева-Пятніцкая царква (Мясяцічы) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads