Мясяцічы

вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Мясяцічыmap
Remove ads

Мяся́цічы[1] (трансліт.: Miasiacičy, руск.: Месятичи) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Барычавіцкага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

У Мясяцічах адзначаюць унікальнае свята — Дзясятуху[2].

Remove ads

Гісторыя

Каля вёскі знойдзены стаянкі бронзавага і жалезнага веку.

У пісьмовых крыніцах згадваецца з 1516 года. У ХVІ ст. ва ўладанні Марціна і Ваньчы Літвіновічаў, чые правы на зямлю ў 1524 годзе пацвердзіла каралева Бона, а пазней кароль Жыгімонт Аўгуст.

Thumb
Вёска каля 1936 года

У 1794 годзе жыхары пабудавалі Свята-Параскева-Пятніцкую царкву. У 1893 годзе ў вёсцы з'явіўся абраз Божай Маці.

Вядомыя асобы

  • Фёдар Одрач, сапраўднае Шаламіцкі (1912, Мясяцічы — 1964, Канада) — пісьменнік. Працаваў настаўнікам і рэдактарам у рэгіянальных газетах. З яго твораў можна даведацца пра даваеннае жыццё ў Вільні, дзе ён вучыўся, і пра жыццё палешукоў у трывожным 1939 годзе. Падчас 2-й сусветнай вайны Фёдар Одрач пакінуў Палессе, пазней перабраўся ў Канаду.[3]
  • Іаан, свецкае імя Іван Данілавіч Кірдан (1874, Чаркасы — 1955, Мясяцічы) — протаіерэй. Палкоўнік Рускай імператарскай арміі, удзельнік Белага руху.[4]
Remove ads

Славутасці

Thumb
Свята-Параскева-Пятніцкая царква

Абраз Мясяціцкай Божай Маці

У 1893 годзе ў непагадзь, на хвалях Прыпяці, абраз заўважыў матрос Іван Шпакоўскі і прывёз яго ў родную вёску Мясяцічы. Зафіксавана некалькі цудадзейных фактаў, звязаных непасрэдна з Мясяціцкай Божай Маці. Святыня захоўваецца ў ківоце, які выраблены ў Нью-Ёрку ў 1929 годзе на заказ палешукоў, якія выязджалі на заробкі ў ЗША.[2]

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads