Свята-Петра-Паўлаўская царква (Валеўка)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Петра-Паўлаўская царква — праваслаўны храм у імя святых апосталаў Пятра і Паўла ў в. Валеўка Навагрудскага раёна.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1685 годзе як Троіцкі касцёл кляштара дамініканцаў па фундацыі брэсцкага ваяводы Стэфана Курча. Будынак меў рысы стылю барока. З 19 стагоддзя праваслаўная царква; у 1840-я гады перабудаваны галоўны фасад (зняты вежы), у 1870-я гады над цэнтральнай часткай зроблена галоўка. У 1930-я гады да асноўнага аб'ёму прыбудавана трох'ярусная чацверыковая званіца каркаснай канструкцыі, што значна змяніла выгляд помніка.
Згодна з апісаннем 1864 года ў мястэчку Валеўка размяшчалася Петрапаўлаўская, пятага класа драўляная царква. Да яе належала прыпісная Міраціцкая Міхайлаўская драўляная царква, пастаўленая ў 1713 годзе памешчыкам Есьманам.
У апісанні цэркваў і прыходаў Мінскай епархіі 1879 года згадваецца драўляная Свята-Петра-Паўлаўская царква, пераробленая ў 1830 годзе з рыма-каталіцкага касцёла. Царква драўляная, вырашана падоўжаным прамавугольнікам на каменным падмурку, з адным глухім цыбулепадобным купалам. Дах драўляны, вокны размешчаны ў адзін рад, адзін уваход. Унутры царква мела драўляную падлогу, столь падшыта дошкамі. Драўляны іканастас быў пафарбаваны ў перламутравы колер, з пафарбаванымі карнізамі і рамамі, складаўся з 5 абразоў размешчаных ў адзін рад. На званіцы, размешчанай асобна, было пяць званоў вагою ад 5 пудоў да 10 фунтаў.
У склад прыходу ўваходзілі вёскі Валеўка, Навасады, Ятвезь, Мірацічы, Молдзін, Катлова, Плехава, Незнанава, Радагошча, Навасёлкі, Тулічава, Ярошычы, Парэчча, Зазер'е.
У Памятных кніжках Мінскай губерніі захаваліся імёны некаторых святароў Свята-Петра-Паўлаўскай царквы вёскі Валеўка: Андрэй Хільтоў (1889—1894), Фёдар Дружылоўскі (1898—1905), Антоні Серпаў (1907—1914) (даты пададзены па гадах выхаду Памятных кніжак Мінскай губерніі).
Царква дзейнічае. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
Remove ads
Архітэктура

Помнік драўлянага дойлідства. Першапачатковую аснову будынка складаюць квадратны ў плане асноўны аб’ём, 5-гранная алтарная апсіда і прамавугольны бабінец з 2 чацверыковымі аб’ёмамі па баках галоўнага фасада, якія накрыты агульным шматсхільным гонтавым дахам. Да апсіды прымыкаюць квадратныя ў плане сакрысціі з самастойнымі дахамі. Раней галоўны фасад завяршаўся 2 чацверыковымі вежамі з галоўкамі і франтонам з трохпралётнай аркадай званіцы ў тымпане. Пасля перабудоў франтон набыў трохвугольны ламаны абрыс і гарызантальную шалёўку. Сцены вертыкальна ашаляваны дошкамі з нашчыльнікамі. Аконныя праёмы з лучковымі арачнымі завяршэннямі. Інтэр’ер зальны з плоскай столлю. Над бабінцам хоры.
Remove ads
У мастацтве
Уладзімір Караткевіч згадвае вёску ў «Зямлі пад белымі крыламі»[1]:
![]() |
Валеўка. Гэта вёска сучасная, але і тут ёсць старажытнасць. У прыватнасці курганы, гарадзішчы, трохсотгадовая драўляная царква (раней яна была касцёлам, і гэта ў ёй, згодна паданню, вянчаўся з Зосяю Міцкевічаў пан Тадэвуш), а ў ёй іконы работы… В. М. Васняцова. Так-так, вывезеныя калісьці з Варшавы ў Баранавічы і ў некалькі вёсак. У прыватнасці ў Валеўку… | ![]() |
Зноскі
- У.Караткевіч «Зямля пад белымі крыламі», Мінск 1992, стар. 16.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads