Свята-Прачысценская царква (Чарняны)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Прачысценская царква (Чарняны)map
Remove ads

Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у Беларусі, у аграгарадку Чарняны Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Хуткія факты Свята-Прачысценская царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Thumb
Абраз «Божая Маці Замілаванне» 1644 года з Прачысценскай царквы. Музей старажытнабеларускай культуры

У паўднёва-ўсходняй частцы аграгарадка. Пабудавана ў 1871 годзе з дрэва[1].

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтра-рускага стылю. Асноўны зруб накрыты шатровым дахам з макаўкай. Да яго з заходняга боку далучана 3-ярусная шатровая званіца, з усходняга — 5-гранная апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Уваход вылучаны ганкам. Фасады расчлянёны на 3 ярусы фігурнай вертыкальна-гарызантальнай шалёўкай. Цэнтральны гарызантальна ашаляваны ярус прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах.

Remove ads

Інтэр’ер

Унутры апсіда вылучана драўляным іканастасам, створаным у 1830-я гг. Абразы 18 ст.: «Спас Пантакратар», «Ісус Хрыстос», «Ражджаство Багародзіцы», «Тайная вячэра», «Зняцце з крыжа», «Маці Божая Адзігітрыя», «Пакроў» (1783), «Маці Божая» (у драўляным разным абкладзе).

Зноскі

  1. НГАБ у г. Гродна, ф. 1, воп. 19, спр. 1004, арк. 9 — 29.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads