Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Галубічы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у вёсцы Галубічы Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1908 годзе з цэглы, асвечана 19 верасня (6 верасня па старым стылі) 1908 года[1]. Папярэдні храм згадваецца ў 1622 годзе ў сувязі з тым, што «Ян Корсак Голубицкий, каштелян Полоцкий, живучи на свете в вере святой христианской греческой старожитной», ахвяраваў царкве маёнтак[2].
Архітэктура
Помнік архітэктуры неарускага стылю. Кубападобны двух'ярусны аб'ём накрыты самкнутым купалам з цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. З франтальнага фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана двух'ярусная чатырохгранная званіца, завершаная шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём вырашаны перспектыўным парталам. Фасады апяразаны густа прафіляванымі карнізамі, расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі з прафіляванымі броўкамі, расшыты гарызантальнай рустоўкай, дэкарыраваны вуглавымі ўразнымі калонкамі.
Remove ads
Зноскі
- Поездка Высокопреосвященного Архиепископа Никандра в Дисненский у., Виленской губ., для освящения церкви в с. Голубичах и обозрения соседних церквей.(руск.) // Вестник Виленского Св.-Духовского братства. — 1908. — 15 сентября — № 18. — С. 377.
- Вераксин А. С. Березвечский монастырь. Вильна, 1910. С. 9.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads