Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Круглае)
царква ў Круглым, Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Царква́ Нараджэ́ння Бо́жай Ма́ці — колішняя царква ў маёнтку Крашэўскіх Стары Куплін (цяпер на ўскраіне вёскі Круглае каля могілак), адзіны помнік стылю ампір на Пружаншчыне. Амаль цалкам зруйнавана за савецкім часам.
Remove ads
Гісторыя
Пад канец жыцця пружанскі маршалак Казімір Марачэўскі фундаваў будаўніцтва мураванай уніяцкай царквы ў сваім маёнтку Стары Куплін, якая паўстала ўжо пасля яго смерці пры дапамозе Яна Крашэўскага ў 1834 годзе і была асвечана 4 сакавіка 1836 года[1] пад тытулам Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі[2]. Са скасаваннем уніі ў 1839 годзе царква пераасвечана ў праваслаўную ў гонар Успення Багародзіцы. Галоўная захавальніца фондаў пружанскага музея-палацыка Наталля Пракаповіч, аднак, сцвярджае, што перадача царквы праваслаўным адбылася пасля здушэння паўстання 1863 года[3]. Такім чынам, у 1839 — 1863 царква магла дзейнічаць як каталіцкая.
Падчас Другой сусветнай вайны царква пашкоджаная, за савецкім часам зачынена і амаль цалкам зруйнаваная.
Remove ads
Архітэктура

Помнік архітэктуры стылю ампір. Кампактнае прамавугольнае ў плане збудаванне. За атыкам узвышаецца гранёны цыбулепадобны купал на чацверыковым барабане. Сцены апяразаны вузкім карнізам на драўляных дэнтыкулах. Галоўны фасад быў аформлены каланадай (захаваліся вуглавыя трохчвэртныя калоны). Над прамавугольным уваходным праёмам — «ляжачы» прамавугольны аконны праём, які асвятляе хоры. Бакавыя фасады ў верхняй частцы рытмічна расчлянёны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі з замковым каменем у тонкапрафіляваных ліштвах.

Побач з царквой была збудавана двух'ярусная званіца (засталіся рэшткі).
Вакол пасаджаныя ліпы і конскія каштаны.
Remove ads
Зноскі
- Ксёндз магістр ліцэнцыят Ігар Лашук SDB.. Развіццё культу Беззаганнага Зачацця Маці Божай у Беларусі . Даклад на Сымпозыюме, прысвечаным 150-годдзю аб'яўленняў Божай Маці ў Лурдзе. Мінск, касцёл Свв. Сымона і Алены, 9 лютага 2008. Рымска-каталіцкі касцёл на Беларусі (8 чэрвеня 2012).
- Наталля Пракаповіч.. Летапіс духоўнасці: праваслаўная архітэктура Пружаншчыны . Всё о Ружанах. Рэха Берасцейшчыны (8 чэрвеня 2012).
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads