Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пладовая)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Раства-Багародзіцкая царква — праваслаўны храм у в. Пладовая Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
За 2 км на паўдзень ад в. Чарлёна. Пабудавана ў 2-й палавіне XIX стагоддзя з цэглы. Прыпісная да Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы в. Лунна.
Архітэктура
Помнік архітэктуры сінадальнага напрамку рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана 4-часткавай падоўжна-восевай кампазіцыяй: 2-ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца, кароткая і нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, апсіда. Шацёр званіцы завершаны макаўкай, 4-схільны дах малітоўнай залы — цыбулепадобнай галоўкай на гранёным барабане. Фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў кілепадобных ліштвах, апяразаны аркатурнымі фрызамі, крапаваны вуглавымі лапаткамі.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (Пладовая) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads