Свята-Троіцкая царква (Астроўна)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у аграгарадку Астроўна (Бешанковіцкі раён). Размешчана на паўднёвым беразе возера Астроўна.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў гонар перамогі ў 1564 годзе як касцёл па фундацыі вялікага князя і караля Жыгімонта Аўгуста. Ён жа ахвяраваў сюды цудоўны абраз Дзевы Марыі, упрыгожаны багатым абкладам. Пазней храм быў разбураны, сродкі на яго аднаўленне даў віцебскі ваявода Міхал Пацей[удакладніць]. Каля 1620 года ваявода мсціслаўскі Аляксандр Сапега[удакладніць] пабудаваў пры касцёле манастыр і запрасіў туды манахаў дамініканскага ордэна. Перабудавана ў 1873 годзе ў праваслаўную царкву.
Remove ads
Архітэктура

Манументальная 3-нефавая базіліка са званіцай. Асноўны неф храма — прамавугольны ў плане аб’ём, завершаны 2-схільным дахам з тонкапрафіляваным карнізам. Архітэктура фасадаў лаканічная — магутныя сцены (таўшчыня 1 м) прарэзаны высока ўзнятымі аконнымі праёмамі і крапаваны ў прасценках шырокімі лапаткамі. З заходняга боку да аб’ёма далучаецца нартэкс і 3-ярусная званіца (1-ярус мае акруглы абрыс, 2-і цыліндр, 3-і — васьмярык). Галоўны ўваход вылучаны лучковым праёмам.
Унутры прастора храма 4 магутнымі слупамі падзелена на 3 нефы, перакрытыя крыжовымі скляпеннямі з распалубкамі і падпружнымі аркамі. Цэнтральны неф пераходзіць у прамавугольную апсіду з адкрытымі ў яе арачнымі праёмамі бакавых сакрысцій. Пры ўваходзе размешчаны хоры, на якія вядуць 2 лесвіцы ў тоўшчы бакавых сцен.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін, З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мн., БелЭн, 2007.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Астроўна)
- Свята-Троіцкая царква (Астроўна) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Астроўна) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Троіцкая царква (Астроўна) на сайце «Архіварта»
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads