Астроўна (Бешанковіцкі раён)

аграгарадок у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Астроўна (Бешанковіцкі раён)map
Remove ads

Астро́ўна[1] (трансліт.: Astroŭna, руск.: Островно) — аграгарадок (былая вёска) у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці на беразе возера Астроўна. Уваходзіць у склад Астровенскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Прыкладна ў 1520-я ваявода віцебскі Іван Сапега заснаваў Астровенскі замак. Гэтыя землі належалі да маёнтку Палонна ў складзе Віцебскага павета[2] і засталіся яму і брату Янушу ў спадчыну ад маці, князёўны Фядоры Друцкай-Сакалінскай. Першы пісьмовы ўспамін пра Астроўну як спадчыну дзяцей І. Сапегі датуецца 1546, калі яго ўдава атрымала велікакняжацкі дазвол заснаваць каля замка мястэчка. Пазней маёнткам валодалі сын Іван (сын Івана) і Міхал (сын Януша) Сапегі. У 1591 Астроўна перайшла да Рыгора, сына І. Сапегі. Цягам 16001633 гэтым абшарам валодаў адзіны сын Рыгора, Аляксандр Дажбог Сапега. Адначасна частка Астроўна належала ўнукам Януша, Мікалаю і Льву Сапегам, потым сыну Мікалая, Фёдару.

Thumb
У ваколіцах Астроўна, 1830-я

У 1622 А. Д. Сапега заснаваў у Астроўна кляштар дамініканцаў. Па яго смерці частка мястэчка адыйшла да дачкі Ганны і яе мужа Станіслава Нарушэвіча; удзел Фёдара ў 1650 падзялілі сыны яго сясцёр — Валовічы, Трызны і Камароўскія.

У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) Астроўна апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе зрабілася цэнтрам воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні. На кан. XVIII ст. у мястэчку было 19 двароў, на галоўнай плошчы стаяла ратуша. У гэты час тут рэгулярна з 15 жніўня да 1 верасня праводзіўся кірмаш.

У пачатку Вайны 1812 года ў ваколіцах Астроўна адбылася бітва паміж французскім авангардам Ж. Мюрата і часткай сіл I Заходняй арміі М. Б. Барклая дэ Толі[3], у выніку якой мястэчка было разбурана. Станам на 1888 у мястэчку было 70 дамоў, у пач. XX ст. — 126 дамоў.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з'езду КП(б) Беларусі Астроўна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Астроўну вярнулі ў склад БССР, дзе яна зрабілася цэнтрам сельсавета.

Нямецкія войскі захапілі Астроўна 5 ліпеня 1941 года, акупацыя доўжылася да 23 чэрвеня 1944 года. 19 ліпеня 1941 года немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, арганізавалі гета ў Астроўне, было расстраляна 350 яўрэяў.

Станам на 1969 у вёсцы было 264 двары, на 1990 — 535, на 1994 — 554. У 2005 Астроўна атрымала афіцыйны статус аграгарадку.

Remove ads

Насельніцтва

  • XVIII стагоддзе: 1800 год — 97 чал.
  • XIX стагоддзе: 1888 год — 469 чал.
  • XX стагоддзе: 1901 год — каля 300 чал.; 1969 год — 851 чал.[4]; 1990 год — 1,2 тыс. чал.[5]; 1994 год — 1173 чал.; 1999 — 658 чал.
  • XXI стагоддзе: 2010 — 603 чал.

Інфраструктура

У Астроўна працуюць сярэдняя школа, бальніца, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Славутасці

Thumb
Касцёл Найсв. Тройцы

Страчаная спадчына

  • Ратуша (XVIII ст.)
  • Сінагога
  • Царква

Вядомыя асобы

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads