Свята-Троіцкая царква (Маркава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Маркава Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
На ўсходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў 1860 г. з бутавага каменю і цэглы.
Архітэктура


Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Прамавугольны ў плане аб'ём з трох'яруснай званіцай (васьмярык на 2 чацверыках). Над шатром званіцы і пасярэдзіне двухсхільнага пакрыцця асноўнага аб'ёму цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах. Акрамя галоўнага ўвахода створаны бакавы на паўночным фасадзе. На фоне бутавай муроўкі вылучаюцца атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору — руставаныя вуглавыя лапаткі, аркатурны фрыз, карніз, ліштвы адзінарных і здвоеных арачных аконных праёмаў і люкарнаў.
Інтэр'ер
У інтэр'еры алтарная частка аддзелена драўляным трохгранным іканастасам.
Remove ads
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Троіцкая царква (Маркава)
- Свята-Троіцкая царква (Маркава) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Троіцкая царква (Маркава) на сайце Radzima.org
- Свята-Троіцкая царква (Маркава) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads