Свята-Троіцкая царква (Солаўе)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Свята-Троіцкая царква (Солаўе)map
Remove ads

Свята-Троіцкая царква — праваслаўны храм у в. Солаўе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці.

Хуткія факты Свята-Троіцкая царква, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

На паўднёва-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана ў другой палавіне 19 ст. з цэглы.

Архітэктура

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю з рысамі рэтраспектыўнай готыкі. Кампазіцыйна крыжова-купальны храм складаецца з прамавугольнага прытвора, кубападобнай малітоўнай залы, пяціграннай апсіды з бакавымі рызніцамі. У сілуэце будынка пануе магутны цыліндрычны светлавы барабан са сферычным купалам. Плоскасныя атынкаваныя фасады члянёны арачнымі вокнамі з паўкруглымі люкарнамі ў стральчатых ліштвах (уплыў рэтраспектыўна-гатычнага стылю), апяразаны карнізам спрошчанага профілю. Такой жа аркай вырашаны галоўны ўваход.

Remove ads

Інтэр’ер

У інтэр'еры памяшканні раскрываюцца ў перакрытае светлавым барабанам на ветразях сяродкрыжжа шырокімі арачнымі прасветамі, бакавыя прыдзелы перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі, апсіда — гранёнай конхай.

Літаратура

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads