Свята-Успенская царква (Гольні)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у вёсцы Гольні Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя

Пабудавана ў 1903 годзе (дата на падмурку) з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма[1]. Абкружана бутавай агароджай. З боку апсіды храма асобна стаяла каркасная шатровая званіца.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Мае нетыповую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю: у аснове цэнтральны кубападобны аб’ём, шатровы дах якога завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным светлавым барабане. Да сцен цэнтральнага аб’ёму далучаны больш нізкія аднолькавай вышыні пабудовы: з заходу кубападобны прытвор пад двухсхільным дахам, з усходу, поўначы і поўдня — паўкруглыя апсіды. На паліхромным фоне бутавай муроўкі сцен вылучаюцца пабеленыя і атынкаваныя элементы архітэктурнай аздобы — аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, прафіляваныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя лапаткі.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads