Свята-Успенская царква (Зорычы)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Успенская царква — праваслаўны храм у в. Зорычы Барысаўскага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
Знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1842 г. з дрэва на ўрадавыя сродкі[1].
Архітэктура

Помнік народнага дойлідства з рысамі неарускага стылю. Трохзрубная пабудова з паслядоўным размяшчэннем па падоўжнай планіровачнай восі бабінца, малітоўнай залы. Квадратны ў плане асноўны аб'ём завершаны васьмігранным светлавым барабанам з шатровым дахам і макаўкай. Дахі зрубаў аб'яднаны карнізам простага профілю. Галоўны і бакавыя фасады завершаны крапаванымі франтонамі з трохлопасцевымі кілепадобнымі шчытамі ў цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны лапаткамі і прарэзаны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з прафіляванымі сандрыкамі. Тры ўваходы ў царкву вылучаны шырокімі мураванымі ганкамі.
Remove ads
Інтэр'ер
Унутры прастора залы значна пашырана за кошт светлавога барабана, які пры дапамозе ветразяў апіраецца на 4 слупы. Апсіда вылучана драўляным 1-ярусным іканастасам на 5 абразоў.
Зноскі
- Описание церквей и приходов Минской епархии. Минский уезд. Мн., 1878. с.329; НГАБ, ф. 136, воп. 14, спр. 80, арк. 16.
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads