Свята-Ушэсцеўская царква (Кабішча)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Свята-Ушэсцеўская царква — праваслаўны храм у в. Кабішча Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на ўскраіне вёскі.
Remove ads
Гісторыя
Пабудавана ў 1876 годзе з цэглы і каменю.
Архітэктура
Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Вырашана цэнтрычнай крыжовай у плане аб’ёмна-прасторавай кампазіцыяй, у аснове якой кубападобная малітоўная зала, пакаты шатровы дах якой завершаны цыбулепадобным купалам на васьмігранным барабане. Ніжэйшыя прамавугольныя ў плане прытвор, бакавыя прыдзелы і апсіда накрыты двухсхільнымі дахамі. На фоне паліхромнай маляўнічай бутавай муроўкі сцен вылучаны чырвонацагляныя элементы архітэктурнай пластыкі: плоскія карнізы і зубчастыя фрызы, рэльефныя крыжы, круглыя разеткі.
Remove ads
Інтэр’ер
У інтэр'еры бакавыя памяшканні адкрываюцца ў малітоўную залу шырокімі арачнымі прасветамі.
Літаратура
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
- Свята-Ушэсцеўская царква (Кабішча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Ушэсцеўская царква (Кабішча) на сайце Radzima.org
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads