Святлана Уладзіміраўна Сенька
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Уладзіміраўна Сенька (нар. 24 ліпеня 1981, в. Навасёлкі, Петрыкаўскі раён, Гомельская вобласць) — беларуская настаўніца, дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 24 ліпеня 1981 года ў вёсцы Навасёлкі Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці[1].
Скончыла Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф. Скарыны па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і ідэалогія»[1].
Працавала намесніцай дырэктара па вучэбнай рабоце Колкаўскай сярэдняй школы, выхавальніцай, настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Петрыкаўскай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы-інтэрната для дзяцей з цяжкімі парушэннямі маўлення; намеснікам начальніка аддзела адукацыі, намеснікам начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму, начальнікам аддзела адукацыі, спорту і турызму, намеснікам старшыні Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта[1].
З’яўлялася старшынёй Петрыкаўскага раённага аддзялення Гомельскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь», старшынёй Петрыкаўскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].
Выбіралася дэпутатам Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў[1].
У 2024 годзе стала дэпутаткай Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Жыткавіцкай акругі № 39. Намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана ганаровымі граматамі Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў, галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі, Петрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў. Мае падзякі Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, Петрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта[1].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads