Святлана Уладзіміраўна Сітнікава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлана Уладзіміраўна Сітнікава (нар. 21 лютага 1958, г. Барысаў, Мінская вобласць) — беларускі навуковы і кіруючы работнік у галіне адукацыі, матэматык і інжынер-праграміст па адукацыі. Кандыдат педагагічных навук (1996), дацэнт (2006)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзілася 21 лютага 1958 года ў г. Барысаве Мінскай вобласці[1].
Скончыла сярэднюю школу № 8 г. Барысава ў 1975 годзе. З’яўлялася старшынёй Савета дружыны піянерскай, а затым першым сакратаром камсамольскай арганізацыі ў школе[1].
Пачынала працоўную дзейнасць на швейнай фабрыцы ў г. Барысаве; працавала выхавальнікам дзіцячага саду, настаўнікам матэматыкі і інфарматыкі ў г. Гродна[1].
У 1984 годзе скончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А. М. Горкага з прысваеннем кваліфікацыі «Настаўнік матэматыкі». У 1990 годзе прайшла прафесійнае навучанне па спецыяльнасці «Інжынер-праграміст», у 2002—2003 годзе — перападрыхтоўку ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзелавое адміністраванне»[1].
Скончыла аспірантуру ў 1996 годзе і паспяхова абараніла кандыдацкую дысертацыю па праблеме фарміравання прафесійнай самаацэнкі педагога. Па выніках навуковай працы ў 2006 годзе Сітнікавай прысвоена навуковае званне дацэнта. Аўтар больш як 50 навуковых прац у сферы адукацыі дарослых[1].
З 1990 года працуе ў Мінскім абласным інстытуце развіцця адукацыі. Пачынала працу з пасады інжынера і метадыста па інфарматыцы, працавала начальніцай аддзела, загадчыцай кафедрай, намесніцай дырэктара, прарэктарам па навучальнай працы. З красавіка 2006 па чэрвень 2019 года рэктар Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі[1].
Дэпутат Мінскага абласнога Савета дэпутатаў 27-га склікання. Першы намеснік старшыні грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын»[1].
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджана медалём Францыска Скарыны і нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь», граматамі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
Зноскі
- - Знаменитые выпускники - Музей - ГУО "Минский областной институт развития образования"(недаступная спасылка). museum.moiro.by. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2023. Праверана 21 снежня 2023.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads