Святлана Уладзіславаўна Чэкан

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Святлана Уладзіславаўна Чэкан (15 мая 1966, Саратаў, РСФСР) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V і VI скліканняў.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася 15 мая 1966 года ў г. Саратаве (РСФСР).

Скончыла Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава, інжынер-тэхнолаг; Гомельскі кааператыўны інстытут, эканаміст-менеджар.

Працавала статыстыкам раённага камітэта ЛКСМБ г. Хойнікі Гомельскай вобласці; адказным сакратаром праўлення раённай арганізацыі Добраахвотнага таварыства аматараў кнігі; старшынёй прафсаюзнага камітэта, намеснікам старшыні праўлення, начальнікам аддзела кадраў райпо г. Хойнікі; першым намеснікам старшыні праўлення райпо г.п. Брагіна; начальнікам упраўлення кадраў, ідэалагічнай і арганізацыйна-кааператыўнай работы аблспажыўсаюза г. Гомеля; старшынёй праўлення Брагінскага райпо.

У 20122016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання. З 2016 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VI склікання.

Remove ads

Асабістае жыццё

Замужам, мае сына.

Зноскі

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads