Святлодыёдная лямпа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Святлодыёдная лямпа — лямпа, якая ў якасці крыніцы святла выкарыстоўвае святлодыёды.

Святлодыёдныя лямпы прымяняюцца для бытавога, прамысловага і вулічнага асвятлення. Святлодыёдная лямпа з'яўляецца адной з самых экалагічна чыстых крыніц святла. Прынцып дзеяння святлодыёдаў дазваляе выкарыстоўваць у вытворчасці і працы самой лямпы бяспечныя кампаненты. Святлодыёдныя лямпы не ўтрымліваюць рэчываў, якія змяшчаюць ртуць, таму яны не ўяўляюць небяспекі ў выпадку выхаду з ладу або разбурэння. Адрозніваюць скончаныя прылады — свяцільні і элементы для свяцільняў — зменныя лямпы.
Remove ads
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Святлодыёдная лямпа
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads