Свідна (возера)

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сві́дна[2] — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Галбіца. Знаходзіцца за 25 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Дунілавічы.

Хуткія факты Свідна, Морфаметрыя ...

Плошча паверхні возера 0,97 км². Найбольшая глыбіня 11,6 м. Даўжыня 1,45 км, найбольшая шырыня 0,98 км. Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Аб’ём вады 5,89 млн м³. Плошча вадазбору 8,43 км².
Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй да 4—6 м, разараныя, спадзістыя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі нізкія, на паўднёвым захадзе сплавінныя, на ўсходзе і захадзе вышынёй 0,5—0,8 м, абразійныя. Пойма шырынёй 10—200 м, забалочаная, парослая хмызняком. Дно да глыбіні 3—5 м пясчанае, ніжэй выслана ілам.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі, сцёк у раку Заражанка (Галбіца). Злучана ручаём з возерам Бледнае. Шырыня паласы расліннасці 50— 75 м, пашырана да глыбіні 3—3,5 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, гусцяра, акунь, лінь і іншыя віды рыб.

Remove ads

Зноскі

  1. Ліст карты N-35-31. Издание 1986 г. Состояние местности на 1983 г. (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads