Святая Вераніка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Святая Вераніка
Remove ads

Пра каталіцкую святую гл. Вераніка Джуліяні Пра каталіцкую блажэнную гл. Вераніка з Бінаска

Хуткія факты Святая Вераніка, Дата нараджэння ...

Свята́я Верані́ка — хрысціянская святая I стагоддзя. У каталіцкай традыцыі Вераніка з’яўляецца жанчынай, якая, паводле сярэдневяковага падання, абцерла сваёй хустай твар Ісуса Хрыста падчас Хроснага шляху на Галгофу. У праваслаўі пад імем Вераніка шануецца жанчына, якая, паводле Евангелля, вылечылася, дакрануўшыся да адзення Ісуса Хрыста[1][2].

Thumb
Ганс Мемлінг. Святая Вераніка. Каля 1470
Thumb
Вераніка. Гравюра А. Дзюрэра

У Праваслаўнай царкве (Эладская[3], Сербская[4], Праваслаўная царква ў Амерыцы[5]) памяць Веранікі адзначаецца 12 (25) ліпеня. У календары Рускай Праваслаўнай Царквы няма згадак пра Святую Вераніку[6]. У Каталіцкай царкве памяць Веранікі адзначалася 4 лютага[1][7], але адсутнічае ў сучасным Рымскім мартыралогу[8].

Remove ads

Царкоўная традыцыя і паданні

Упершыню апавяданне пра святую Вераніку з’яўляецца ў апакрыфічных Актах Пілата, якія адносяцца да III ці IV стагоддзя, дзе яна была той кроватачывай жанчынай, якая атрымала вылячэнне ад дотыку да краю адзенняў Хрыста (Мф. 9:20-22, Мк. 5:24-34, Лк. 8:43-48)[1]. Паводле гісторыка Еўсевія Кесарыйскага, яна жыла ў горадзе Панеадзе і ў падзяку за вылячэнне зрабіла статую Ісуса Хрыста, якую паставіла перад сваім домам[9]. Гэта статуя была знішчана па загадзе Юліяна Адступніка. Паводле жыція, астатнія гады Святая Вераніка правяла ў святасці і богадагодных справах, памёршы ў міры[10].

Адзін з апокрыфаў (датуецца прыкладна IV стагоддзем) «Смерць Пілата» паказвае Понція Пілата саўдзельнікам у пакаранні смерцю Хрыста, дзе яго выкрывае нейкая Вераніка, а за смерць Хрыста помсціць рымскі імператар Тыберый[11]. Паводле гэтага апокрыфа, Вераніка вылечыла імператара Тыберыя з дапамогай палатна, які Ісус Хрыстос прыклаў да Свайго твару і на якім захавалася Яго выява[1].

Thumb
Святая Вераніка ў атачэнні святых. Прыпісваецца Грэгуару Герару. Каля 1530

Гісторыя пра Вераніку як пра жанчыну, якая выцерла сваёй хустай твар Ісуса Хрыста падчас Яго шляху на Галгофу, з’явілася не раней за XII—XIII стагоддзі ў каталіцкай традыцыі, хутчэй за ўсё, у францысканскім асяроддзі[2]. Паводле гэтага падання, на тканіне застаўся «сапраўдны абраз» (лац.: icona vera) твара Ісуса. Гэты абраз называюць Хустай Веранікі. Мяркуюць, што ад гэтай лацінскай назвы і ўварылася імя Вераніка[1]. Пры стварэнні мармуровага ківорыя ў базіліцы Святога Пятра (1197) было сведчанне шанавання хусты Веранікі. Вядомы таксама «вэлюм Веранікі» — «Абраз з Манапела»[2]. В. А. Казарэзава адзначае, што icona vera служыла ўказаннем на дагмат пра праўдзівасць абразоў (іконашанаванне), таму што пра гэта сведчыць выява аблічча Хрыста, якое цудоўным чынам адбілася на тканіне[2].

Паводле Гервасія з Тылберы (каля 1210 года), Вераніка атаясамляецца з Марфай, сястрой Лазара. У іншай сярэдневяковай легендзе Вераніка названа жонкай мытара Закхея і апавядаецца пра пропаведзь імі Евангелля ў Цэнтральнай Галіі[1].

Сярэдневяковыя легенды падаюць таксама варыянт з Веранікай-прынцэсай, якая вядзе перапіску з Ірадам[2].

Remove ads

Культурны ўплыў

Нямецкі батанік Леанарт Фукс (1501—1566) назваў у 1542 годзе ў гонар Святой Веранікі род раслін Veronica[12].

У цыкле «Легенды пра Хрыста» (1904) Сельмы Лагерлёф кульмінацыйнае месца займае легенда «Хуста Святой Веранікі», дзе аўтар аб’ядноўвае некалькі сюжэтаў з розных хрысціянскіх крыніц, якія адносяцца да легенды пра Вераніку, у адзіную гісторыю пра аднаго персанажа, што падае хустку Ісусу падчас нясення крыжа[13]. Тут Вераніка па сюжэце з’яўляецца карміцелькай рымскага імператара Тыберыя, які, захварэўшы на праказу, паслаў яе за прарокам з Назарэта, які вылечыў пракажонага. Карміцелька ўбачыла шэсце са злачынцам, асуджаным на распяцце. Калі злачынец паваліўся, яна злітавалася над ім і абцерла яго слёзы і кроў сваёй хусткай. Карміцелька атрымала імя Вераніка («таму што ёй было наканавана прынесці людзям сапраўднае аблічча Збавіцеля») пры хрышчэнні перад смерцю[14].

Remove ads

Гл. таксама

Зноскі

  1. Е. Н. Мещерская, Д. В. Зайцев.. Вероника // Православная энциклопедия. М.: Церковно-научный центр «Православная энциклопедия», 2004. — Т. VII. — С. 722-723. — 752 с. 39 000 экз. ISBN 5-89572-010-2.
  2. Συναξαριστής, 12 Ιουλίου. Архівавана 16 красавіка 2016. // Сайт Эладскай праваслаўнай царквы
  3. Света Вероника. Архівавана 29 сакавіка 2019. // Царкоўны каляндар Сербскай праваслаўнай царквы
  4. St. Veronica (Bernice), a woman healed by Christ. Архівавана 29 сакавіка 2019. // Сайт Праваслаўнай царквы ў Амерыцы
  5. Православный церковный календарь. Архівавана з першакрыніцы 18 лістапада 2015.
  6. David Farmer. The Oxford Dictionary of Saints. Fifth Edition Revised. — OUP, 2011. — P. 433. Архівавана з першакрыніцы 3 красавіка 2019. Праверана 3 красавіка 2019.
  7. Еўсевій Кесарыйскі. Царкоўная гісторыя. Кніга 7, глава 18.. Архівавана з першакрыніцы 29 сакавіка 2019. Праверана 29 сакавіка 2019.
  8. Святая Вероника. Архівавана 27 красавіка 2018. // Синаксарь: жития святых Православной Церкви
  9. Головкин Б. Н. Что в имени тебе моём? // Наука и жизнь : журнал. — 2003. — № 3. Архівавана з першакрыніцы 27 ліпеня 2012.
  10. Тулякова Н. А., Никитина Н. А. Авторская интерпретация известных сюжетов в «Легендах о Христе» С. Лагерлёф // Филологические науки. Вопросы теории и практики. — Тамбов: Грамота, 2017. — № 10(76): в 3-х ч. — Ч. 1. — С. 59.
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads