Севастопальская вуліца (Мінск)
вуліца ў Мінску From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Севастопальская — вуліца ў Першамайскім раёне горада Мінска. Вуліца паўстала ў 1950-х гадах і была названа ў гонар горада Севастопаля.
Remove ads
Размяшчэнне
Арыентавана з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Вуліца праходзіць уздоўж Севастопальскага парку ад скрыжавання з вуліцай Кутузава і завяршаецца скрыжаваннем з вуліцай Лук’яновіча і Лагойскім трактам. Перасякаецца з завулкам Чайкоўскага, вуліцамі Светлая, Вясенняя, Караленкі, Пскоўская, Ільменская, Суворава, Алейная, Зоі Касмадзям’янскай, Кнорына, Валгадонская, Заслонава, Чарняхоўскага, Севастопальскім і Наўгародскім завулкамі, вуліцай Наўгародская і праездам Чайкоўскага.
Remove ads
Забудова
Цотны бок

- № 54 — Спецыяльная агульнаадукацыйная школа № 14 для дзяцей з парушэннем слыху
- № 56 — Рэспубліканскі рэабілітацыйны цэнтр для дзяцей-інвалідаў
- № 100 — Храм Святой Жываначальнай Троіцы
- № 108 — 3-ці РЭС філіяла Мінскія кабельныя сеткі
Няцотны бок
- д. 121 — Філіял «Міжгародняя сувязь» РУП «Белтэлекам»
- Большая частка дамоў на няцотным баку — жылая забудова малой паверхавасці і прыватныя дамы
Remove ads
Зноскі
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads