Вуліца Кнорына (Мінск)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Вуліца Кнорына — вуліца ў Першамайскім раёне Мінска. Названа ў гонар савецкага палітычнага дзеяча В. Г. Кнорына. Цягнецца ад вул. Талбухіна ў раёне Дома кіно да вул. Каліноўскага ў раёне Севастопальскага парку. Да скрыжавання з Валгаградскай вул. забудова пераважна складае пяціпавярховыя жылыя дамы, а паміж Валгаградскай і Севастопальскай — прыватны сектар.
Remove ads
Цікавыя факты
- Экскурсавод і краязнаўца Цімафей Акудовіч падняў пытанне пераназвання некаторых вуліц Мінска, сярод якіх вуліца Кнорына, якой ён прапановаў вярнуць гістарычную назву — Кавалерыйская. Прычынай гісторык лічыць негатыўнае стаўленне В. Кнорына да беларусаў, выказанае, сярод іншага такім чынам: «Час нацыянальных дзяржаў ужо прайшоў. … Мы лічым, што беларусы не з’яўляюцца нацыяй, і тыя этнаграфічныя асаблівасці, якія іх аддзяляюць ад астатніх рускіх, павінны быць выкаранены. Нашай задачай з’яўляецца не стварэнне новых нацый, а знішчэнне старых нацыянальных рагатак. Беларускі ж рух з’яўляецца такім выстаўленнем нацыянальных рагатак»[1].
Remove ads
Зноскі
- „Звязда“, 6 кастрычніка 1918 г.; цыт. па: Белорусофобы, революционеры и организаторы расстрелов. 9 улиц Минска, которые надо переименовать как можно быстрее // Сitydog
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads