Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі

беларускі літаратар From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі (нар. 30 сакавіка 1973, Мінск) — беларускі літаратар,[1] медыя-пісьменнік, журналіст, рэдактар, менеджар культурных і медыяпраектаў,[2] блогер.[3]

Хуткія факты Севярын Аляксандравіч Квяткоўскі, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Працаваў журналістам на «Радыё 101,2» (1995—1996); у газетах «Имя» (1995—1996) і Наша Ніва (1996—1999); у беларускай рэдакцыі «Польскага радыё» (1997—1998); на «Радыё Рацыя» (1999—2002) і Радыё «Свабода» (2002—2008). Рэдактар грамадскага блогу «Будзьма беларусамі!» (2008—2012). Ад 2012 — публіцыст Радыё «Свабода». Сябра БАЖ, Саюза беларускіх пісьменнікаў і ПЭН-цэнтра.[1]

Уваходзіў у склад Партыі аматараў піва.

Remove ads

Творчасць

Дэбютаваў у газеце «Наша Ніва» ў 1993 годзе імпрэсіямі «На гэтай паперы…», «Момант Мяне», «Парагвай». Піша апавяданні, эсэ, імпрэсіі, мініяцюры, нарысы, фрашкі, аўтарскія тэксты.[2] Публікуецца ў «Нашай Ніве», «Arche», на Svaboda.org і іншых інтэрнэт-пляцоўках.[1] Паводле Севярына Квяткоўскага, у сеціўнай медыяпрасторы рэальнасць і мастацтва пераплятаюцца і набываюць самыя неверагодныя формы.[2]

Аўтар кніг «Фрашкі да пляшкі» (2007), «Падарунак для Адэлі» (містычны трылер у навелах; 2012).[2] Таксама аўтар ідэі і сааўтар аўдыёкнігі «Народныя фрашкі. Супольны альбом» (2009). Аўтар праекта і кнігі «Як стаць беларусам» (2014). Сатырычнага рамана-комікса «Каларадская пушча» (2019).

Remove ads

Прызнанне

  • Лаўрэат прэміі «Залатая літара» (2007) за кнігу «Фрашкі да пляшкі».[2]
  • Лаўрэат прэміі сайту 101blog.net (2007) за лепшы постынг у беларускай блогасферы за 2007 год.

Зноскі

  1. Квяткоўскі Севярын Аляксандравіч // Асабістыя старонкі…
  2. Севярын Квяткоўскі «Падарунак для Адэлі»…
  3. Квяткоўскі, Севярын. Экспэрт ТГ С. Квяткоўскі: «У „Глюкаў“ заслужаная перамога» (недаступная спасылка). Тузін Гітоў. mpby.ru (9 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2019. Праверана 20 лістапада 2018.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads