Сегянеўшчына (Брэсцкі раён)

вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сегянеўшчына (Брэсцкі раён)map
Remove ads

Сегяне́ўшчына[2] (трансліт.: Siehianieŭščyna, руск.: Сегеневщина) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Лышчыцкага сельсавета. Размешчана за 30 кіламетраў на паўночны захад ад Брэста, 6 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Лышчыцы.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

У XIX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1863 годзе ўладальнікам маёнтка быў Г. Гажыц. За ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага ўказа ён быў вымушаны прадаць свой маёнтак у двухгадовы тэрмін, а сам высланы з краю. У 1890 годзе маёнткам валодала М. Гажыч. У 1905 годзе 75 жыхароў, у Лышчыцкай воласці Брэсцкага павета.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, у Лышчыцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы.

Да 20 мая 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Воўчынскага сельсавета[3], да 18 кастрычніка 1982 года — у склад Малазводскага сельсавета Камянецкага раёна[4].

Remove ads

Насельніцтва

  • 19 гаспадарак, 33 жыхары (2005)
  • 16 двароў, 70 жыхароў (1921)
  • 24 двары, 106 жыхароў (1940)
  • 26 гаспадарак, 64 жыхары (1997)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731).

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads