Сейлавіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Нясвіжскім раёне Мінскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Сейлавіцкі сельсавет
Remove ads

Се́йлавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сейлавічы.

Хуткія факты Сейлавіцкі сельсавет, Краіна ...

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Нясвіжскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Мінскай вобласці. 9 жніўня 1960 года ў склад Нясвіжскага сельсавета перададзена вёска Слаўкава[1]. Станам на 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета было 3 населеныя пункты[2]. 28 мая 2013 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Навасёлкаўскага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Старыя Навасёлкі, вёскі Амлынцы, Кучынаўшчына, Новыя Навасёлкі, Петухоўшчына і Стрыхараўшчына) і Юшавіцкага (6 населеных пунктаў: аграгарадок Юшавічы, вёскі Бузуны, Бучныя, Затур’я, Ракавічы, Цагельня) сельсаветаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (3 населеныя пункты) — 939 чалавек[4], з іх 86,0 % — беларусы, 6,8 % — палякі, 5,3 % — рускія[5]; паводле перапісу 2019 года (15 населеных пунктаў) — 2292 чалавекі[6].

Remove ads

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 жніўня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 24.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. Мн.: Беларусь, 1974. — С. 154. — 248 с. 10 000 экз.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads