Сейлем (Масачусетс)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сейлем, Салем (англ.: Salem) — горад ў акрузе Эсэкс штат Масачусетс, да 1999 года — адзін з адміністрацыйных цэнтраў акругі. Прыгарад Бостана, уваходзіць у агламерацыю Вялікага Бостана[3].
Remove ads
Дэмаграфія
Насельніцтва — 40 407 чалавек (2000 год), з якіх 85,37 % — белыя, 3,15 % — афраамерыканцы, каля 2 % жыхароў маюць азіяцкае паходжанне. 24,2 % жыхароў — да 18 гадоў, 11,5 % — старэйшыя за 65. 9,7 % гараджан жывуць за рысай беднасці.
Гісторыя
Сейлем — адзін з найстарэйшых гарадоў Новай Англіі, паселішча было заснавана рыбакамі ў 1626 годзе на паўднёвым-захадзе ад паўвострава Кейп-Эн. Названы ў гонар Іерусаліма. Праз тры гады ў горадзе была арганізавана першая ў новым свеце царква кангрэгацыяністаў, у якой пастарам служыў Роджэр Уільямс — заснавальнік Род-Айлендзкай калоніі[4].

Стары Сейлем быў вядомы строгасцю сваіх пурытанскіх нораваў. Самай яркай праявай пурытанскай нецярпімасці сталі расправы над «ведзьмамі», учыненыя мясцовымі жыхарамі ў 1692—1693 гадах. Так, кіраўніком горада была абвешчаная паляванне на ведзьмаў, яна доўжылася каля паўтары гадоў. Пра норавф сейлемцев таго часу апавядае пісьменнік Натаніэль Готарн, які нарадзіўся ў гэтым горадзе, у сваім рамане «Пунсовая літара» (1850).
У XVIII і XIX стагоддзях Сейлем быў найбуйнейшым у Новай Англіі марскім гандлёвым цэнтрам і суднабудавання. Падчас канфлікта з Англіяй станавіўся цэнтрам каперскай дзейнасці. Сур’ёзны ўдар па яго дабрабыту нанеслі разрыў гандлёвых сувязяў з Брытаніяй і надзвычана вузкая гавань[5].
У 1914 годзе ў горадзе адбыўся буйны пажар.
Сёння ў горадзе развіты турызм (прывабай для турыстаў служыць містычны арэол вакол гістарычнага працэса над «салемскімі ведзьмамі» — як спадчына, у горадзе цяпер маецца каля 15 тыс. «ведзьм»). У Салеме знаходзіцца каледж Сейлем-Стэйт, найбуйнейшы ў штаце дзяржаўны каледж.
Remove ads
Дэмаграфія
Славутасці
У Сейлеме захавалася вялікая колькасць старадаўніх будынкаў каланіяльнай і раннефедэральнай эпохі:
- Дом ведзьмаў (каля 1670), у якім слухаўся працэс над ведзьмамі.
- Дом Пікерынга (1651) — самы стары ў ЗША дом, які займае адно і тое жа сямейства.
- Музей Готарна ў доме, дзе ён нарадзіўся (пабудаваны каля 1740 года).
- Дом аб сямі франтонах (1668) — праслаўлены Готарнам у аднайменным рамане.
- Паладыянскія будынкі, спраектаваныя з 1780-х па 1810-я гады селемскім гарадскім архітэктарам Сэмюэлам Макінтайрам.
- Вёска першапраходцаў (Pioneer Village) — макет горада ў тым выглядзе, які ён меў у першыя дзесяцігоддзі свайго існавання.
Музей Пібодзі, былы Музей Пібодзі ў Сейлеме.
Remove ads
Вядомыя людзі
У Сейлеме нарадзіліся мастачка Фідэлія Брыджэс, мастак-імпрэсіяніст Фрэнк Бэнсан і Стывен Генры Філіпс, юрыст, палітык, дзяржаўны дзеяч, генеральны пракурор штата Масачусетс.
Гарады-пабрацімы
Зноскі
- 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
- Салем – город ведьм и колдунов (руск.). Яндекс Дзен | Платформа для авторов, издателей и брендов. Праверана 23 жніўня 2020.
- Путешественник. Салем в штате Массачусетс - город колдовства и магии (руск.). Таинственные и необычные места планеты (7 жніўня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2020. Праверана 23 жніўня 2020.
- Город ведьм Салем, его страшная история и интересное настоящее (руск.). Ваш Дом (20 красавіка 2018). Праверана 23 жніўня 2020.
- United States Census 2010 Праверана 9 ліпеня 2020.
- United States Census 2010 / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 10 мая 2022.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads