Селемджа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Селемджа (руск.: Селемджа́) — рака ў Амурскай вобласці Расіі, левы і самы буйны прыток Зеі.
Даўжыня ракі 647 км, плошча вадазбору 68,6 тыс. км². Бярэ пачатак на стыку хрыбтоў Ям-Алінь і Эзоп; у вярхоўях — горная рака (ніжэй пасёлка Экімчан даліна пашыраецца); у нізоўях рака цячэ па паўночнай ускраіне Зейска-Бурэінскай раўніны. Галоўныя прытокі: Ульма (злева), Нора (справа). Жыўленне пераважна дажджавое. Сярэдні расход вады 715 м³/с, найбольшы (ліпень) 10 300 м³/с, найменшы (сакавік) 5 м³/с. Замярзае ў пачатку лістапада, ускрываецца ў пачатку мая. Суднаходная ад вусця ракі Нора, у высокую ваду ад Экімчана.
У верхнім цячэнні Селемджы — радовішча золата.
Remove ads
Зноскі
- Geographic Names Server — 2018.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads