Селішча (Ушацкі раён)

вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Селішча (Ушацкі раён)map
Remove ads

Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — вёска ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці на аўтамабільнай дарозе Н3701 УшачыЗябкі. Уваходзіць у склад Кубліцкага сельсавета. Знаходзіцца на беразе возера Селішча. За 12 кіламетраў на захад ад гарадскога пасёлка Ушачы, за 162 кіламетры ад Віцебска.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Гісторыя

Паводле рэвізіі Полацкага ваяводства, праведзенай у 1552 г. маршалкам Янам Кмітам і канюшым Троцкім Марцінам Падцэўскім, у Селішчах было некалькі зямельных уладанняў: «Той жа пан Іван Міхайлавіч (Зяновіч) харужы Полацкі, мае іменне айчызнае і дзедзізнае двор Селішча. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 17, а служб 11. З тых людзей прыходзяць яму дані мядовыя 6 пудоў мёду ды выгоннага і налуконнага 20 грошай. … Той жа гараднічы (Васілей Міхайлавіч [Зяновіч]) мае іменне айчызнае на імя Селішча двор. К таму двару слуг 6. Тыя слугі дзе патрэба зь лісты ездзяць. К таму двару мае людзей айчызных цяглых дымоў 8, а служб 4. Тыя людзі з падводы і на работы ездзяць. … Павел, Сідар, Іван, Мікалай, Глеб, Ходат Глебавічы Эсманы маюць двор Усаю. ...пры тым двары за дазваленнем яго каралеўскае міласці Жыгімонта Аўгуста мястэчка Селішча...».

У 1726 г. пабудаваны мураваны кляштар бернардзінцаў.

Пасля 2-га падзелу Рэч Паспалітая вёска ў Расійскай Імперыі. З 1878 г. у Кубліцкай воласці Лепельскага павета Віцебскай губерні. Уладанне А. Шырына. У 1886 г. мястэчка; вадзяны млвн, вінакурны завод, 2 крамы, карчма. На пачатку XX ст. цэнтр Селішчанскай сельскай грамады. У 1910 г. адкрыта земская школа. З 20 жніўня 1924 г. ў складзе Чэрапоўшчынскага сельсавета Ушацкага раёна Полацкай, з 21 чэрвеня 1935 г. Лепельскай акругі.

У час Другой сусветнай вайны, нямецкія акупацыйныя ўлады спалілі 3 двары, загубілі 14 жыхароў.

З 1954 па 2004 гг. — цэнтр Селішчанскага сельсавета[2]. Зараз вёска знаходзіцца ў складзе Кубліцкага сельскага Савета.

Працавала базавая школа, магазіны, комплексна-прыёмны пункт.

Remove ads

Насельніцтва

  • 110 жыхароў, 17 двароў (1886)[3];
  • 298 жыхароў, 36 двароў (1924)[3];
  • 252 жыхары 54 двары (1969)[3];
  • 324 жыхароў, 130 двароў (2000)
  • 319 жыхароў, 135 двароў (2001)[3].

Падчас Вялікай Айчыннай вайны акупанты спалілі 3 двары і загубілі 14 жыхароў вёскі.

Інфраструктура

  • Фельчарска-акушэрскі пункт
  • Клуб
  • Бібліятэка
  • Аддзяленне сувязі

Памятныя мясціны

  • Руіны касцёла Святой Веранікі з былым кляштарам, пабудаванага ў 1726—1734 гадах.
  • Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну.
  • Брацкая магіла партызан.
  • Селішча — курганны могільнік.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 308. — 512 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads