Селішча (Шклоўскі раён)

былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіла ў склад Таўкачоўскага сельсавета[2].

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...
Remove ads

Геаграфія

Знаходзілася за 15 км на паўднёвы захад ад Шклова, 43 км ад Магілёва, 12 км ад чыгуначнай станцыі Латва на лініі ОршаМагілёў. Рэльеф раўнінны. На поўначы і поўдні межавала з лесам. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёску Таўкачы і далей па шашы ШклоўЧарнаручча.[2]

Гісторыя

Вядома паводле пісьмовых крыніц з XIX стагоддзя. У 1897 годзе вёска (22 двары, 136 жыхароў) у Таўпечыцкай воласці Магілёўскага павета Магілёўскай губерні. На аднайменным хутары, які знаходзіўся побач, 2 двары, 15 жыхароў.

Восенню 1899 года сяляне вёсак Селішча, Вадва, Малыя Лазіцы і Таўпечыцы правялі высечку памешчыцкага лесу на плошчы ў 500 дзесяцін.

У 1909 годзе ў вёсцы 29 двароў, 201 жыхар, у аднайменнай сядзібе 1 двор, 8 жыхароў.

У 1930-я гады праведзена прымусовая калектывізацыя, створаны калгас.

У Другую сусветную вайну з ліпеня 1941 года да 27 чэрвеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.

У 1990 годзе 7 гаспадарак, 10 жыхароў, у складзе калгаса «Світанне» (цэнтр — вёска Таўкачы).[2]

Скасавана ў 1994 годзе.

Remove ads

Планіроўка

Традыцыйна драўляныя сялянскія сядзібы былі пастаўлены ўздоўж кароткай вуліцы шыротнай арыентацыі.[2]

Насельніцтва

  • 1897 год — 22 двары, 136 жыхароў
  • 1909 год — 29 двароў, 201 жыхар
  • 1990 год — 7 гаспадарак, 10 жыхароў

Зноскі

  1. Селішча // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 7, кн. 3. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009. — С. 508. 2 000 экз. ISBN 978-985-11-0452-5.
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads