Таўкачоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Таўкачо́ўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска)[1] Гавяды.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Шклоўскага раёна Магілёўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Таўкачы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Шклоўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікалазіцкага сельсавета[2]. 17 ліпеня 1967 года скасаваны вёскі Аляксееўка (злілася з вёскай Вялікія Лазіцы), Дубраўка-1 і Дубраўка-2 (зліліся ў вёску Дубраўка), Засценак, Зялёная Рошча, Краснаярск, Падгорны (зліліся з вёскай Смятанічы), Азёры, Кручак, Крыжок і Слабодка[3], у 1977 годзе — пасёлкі Аўчарка, Курган і Фольверк[4], 21 лістапада 1989 года — вёскі Акцябр і Мілёры[5], у 1994 годзе — вёска Селішча. 24 снежня 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Гавяды.
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1021 чалавек[6], з іх 91,3 % — беларусы, 6,6 % — рускія, 1,4 % — украінцы[7]; паводле перапісу 2019 года — 795 чалавек[8].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads