Семяховічы
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Семяхо́вічы[1][2] — возера ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне ракі Піна, за 30 кіламетраў ад Пінска, каля вёскі Семехавічы.
Плошча паверхні 0,32 км², даўжыня 750 м, найбольшая шырыня 520 м, найбольшая глыбіня 7,5 м, даўжыня берагавой лініі 2,1 (2,05[2][3]) км. Схілы катлавіны вышынёй да 1 метра, разараныя, на поўначы пад хмызняком. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, высокія, на поўначы забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50 % дна выслана сапрапелем. На поўначы сцёк з возера па канале.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads