Сенека Старэйшы

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сенека Старэйшы
Remove ads

Луцый Аней Сенека (Lucius Annaeus Seneca) па мянушцы Старэйшы (каля 54 да н.э. — каля 39 н.э.) — старажытнарымскі пісьменнік-рытар з Кордавы. У сталым узросце ён ажаніўся з землячкай Гельвіяй, ад якой у яго былі тры сыны: Галіён Новат, знакаміты філосаф Сенека-малодшы і Мела, бацька паэта Лукана. У Сярэднявеччы сачыненні Сенекі-бацькі змешваліся з сачыненнямі Сенекі-сына (філосафа).

Хуткія факты Сенека Старэйшы, Дата нараджэння ...

Сенека паходзіў з багатай сем'і вершнікаў. У Рыме вывучаў красамоўства пад кіраўніцтвам Арэлія Фуска, Пасіена, Альбуцыя Сіла, Луцыя Цэсція, Папірыя Фабіяна і іншых рытараў, рыхтуючыся стаць адвакатам. Пра дзейнасць яго нам амаль нічога не вядома. Падчас міжусобных войн ён прыняў бок Пампея і недабразычліва ставіўся да Цэзара, што адбілася на яго нашчадках Сенецы і Лукане.

У красамоўстве быў прыхільнікам Цыцэрона і праціўнікам крайнасцей пасляцыцэронаўскага красамоўніцкага мастацтва. Не быўшы прафесійным рытарам, ён быў вядомы як аўтар дапаможніка па рыторыцы, які ён напісаў для сваіх сыноў. Ён быў складзены Сенекай у гады старасці і ўтрымліваў масу матэрыялаў па гісторыі рыторыкі пры Аўгусце і Тыберыі. Да нас гэта праца дайшла ў фрагментарна.

Значна больш аб'ёмнай і значнай была гістарычная праца Сенекі, напісаная ім таксама ў старасці і прысвечаная агляду рымскай гісторыі ад пачатку грамадзянскіх войн да Тыберыя. Да нашага часу яна не захавалася.

Remove ads

Тэксты і пераклады

• Лацінскія тэксты
• Peter H. Historicorum Romanorum reliquiae. Leipzig, 1906—1914. Vol. II. P. 91-92.
• Нядаўна сачыненні апублікаваны ў серыі «The Loeb classical library» у 2 тамах (№ 463—464), англійскі пераклад Уінтэрботама.

Зноскі

1. Annaeus Seneca, Lucius(1) // Oxford Classical Dictionary / пад рэд. S. Hornblower, A. Spawforth, E. EidinowОксфард: Выдавецтва Оксфардскага ўніверсітэта, 1949. — ISBN 978-0-19-954556-8 Праверана 21 красавіка 2021.

2. Любкер Ф. Seneca // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1232–1234.

Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads