Сент-Луіскі ўніверсітэт імя Дж. Вашынгтона
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сент-Луіскі ўніверсітэт імя Дж. Вашынгтона (англ.: Washington University in St. Louis) — амерыканская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Сент-Луіс у штаце Місуры, ЗША.
Remove ads
Агульная характарыстыка
Заснаваны ў 1853 годзе, універсітэт носіць імя Джорджа Вашынгтона, першага прэзідэнта ЗША. Ва ўніверсітэце навучаецца каля 15 тысяч студэнтаў з усіх 50 штатаў ЗША і больш чым 110 краін свету. Універсітэт з'яўляецца сябрам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў з 1923 года і класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. У 2021 годзе Нацыянальны навуковы фонд ЗША паставіў універсітэт на 25-е месца сярод акадэмічных устаноў ЗША па выдатках на даследаванні і распрацоўкі. Станам на 2023 год 26 лаўрэатаў Нобелеўскай прэміі, 11 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 6 стыпендыятаў Макартура былі звязаны з універсітэтам у якасці выкладчыкаў або выпускнікоў. Сярод выпускнікоў універсітэта таксама 16 кіраўнікоў розных універсітэтаў, 21 дэпутат Кангрэса ЗША, 30 стыпендыятаў Родса, 7 стыпендыятаў Маршала і 2 стыпендыята Чэрчыля.
Remove ads
Структура
- Школа мастацтва і навук
- Школа сацыяльнай работы
- Школа інжынерыі
- Школа бізнесу
- Школа дызайну і візуальных мастацтваў
- Школа права
- Школа медыцыны
- Школа бесперапыннага і прафесійнага навучання
Гл. таксама
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads