Серафіма Густаваўна Суок

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Серафіма Густаваўна Суок (1 (14) чэрвеня 1902 года, Адэса, Расійская імперыя — 1983 год, Масква, СССР) — малодшая з трох сясцёр Суок. Была жонкай, паслядоўна, Уладзіміра Нарбута  (руск.), Мікалая Харджыева  (руск.) і Віктара Шклоўскага.

Хуткія факты Серафіма Густаваўна Суок, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў Адэсе. Малодшая дачка выкладчыка музыкі, аўстрыйскага эмігранта, Густава Алаізавіча[1] Суока[2]. Сястра — Лідзія (1895—1969), жонка паэта Эдуарда Багрыцкага; Вольга (1899—1978), жонка пісьменніка Юрыя Алешы.

Лічылася самай прыгожай з сясцёр Суок, перажыла ў Адэсе бурны раман з Юрыем Алешам, жыла з ім у фактычным шлюбе [3]. Затым пара пераехала ў Харкаў, дзе Уладзімір Нарбут адбіў яе ў Алешы, пагражаючы самагубствам[4][5]; мяркуецца, што ў выніку гэтых падзей Алеша зрабіў Нарбута адным з прататыпаў героя свайго рамана «Зайздрасць  (руск.)». Пасля Алеша ажаніўся з яе сястрой Вольгай.

Серафіма Суок лічыцца адным з прататыпаў гераіні, што носіць імя Суок у рамане Алешы «Тры Таўстуны  (руск.)» (сярод іншых называюць яе сястру Вольгу і першае каханне пісьменніка Валянціну Грунзайд)[6]. У кнізе ўспамінаў Валянціна Катаева  (руск.) «Алмазны мой вянец  (руск.)» Серафіма Суок выведзена ў вельмі непрывабным выглядзе пад псеўданімам «дружочак»[5].

Памерла ў 1983 годзе, пахавана на Новадзявочых могілках Масквы побач з сёстрамі[7]. Архіўныя матэрыялы па Серафіме Суок (Шклоўскай) захоўваюцца ў РДАЛМ[8].

Сям’я

  • Першы муж — адэскі бухгалтар, паэт-аматар; імя невядома, друкаваўся пад псеўданімам «Мак» (1920 год).
  • Фактычны шлюб з Юрыем Алешам.
  • Другі муж — Уладзімір Нарбут, паэт (1922)[9].
  • Трэці муж — Мікалай Харджыеў, пісьменнік (пажаніліся ў 1936 годзе).
  • Чацвёрты муж — Віктар Шклоўскі (1893—1984), пісьменнік (сустрэліся ў гады ВАВ ў эвакуацыі ў Алма-Аце, доўгі час сужыцця, афіцыйна пажаніліся ў 1956 годзе)[10][5].
Remove ads

Памяць

  • У 2008 годзе на тэлевізійным канале «Культура» дэманстраваўся дакументальны фільм «Больш, чым каханне. Юрый Алеша і Вольга Суок», дзе акрамя гісторыі галоўных герояў аповяду было расказана пра Серафіму Суок і Уладзіміра Нарбута[11].

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads