Аня Поганчава

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

А́ня По́ганчава, нямецкі варыянт — Аня Поганч (н.-луж.: Anja Pohončowa, ням.: Anja Pohontsch; нар. 1970, Фечаў, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — лужыцкая грамадская дзяячка, вучоны-лінгвіст, навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута, ніжнялужыцкая журналістка, рэдактар і тэлевядучая праграмы на ніжнялужыцкай мове «Łužyca», якая выходзіць у Баўцэнскай сербалужыцкай радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB). Старшыня сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі Маціца сербская (з 2020 года).

Хуткія факты Аня Поганчава, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзілася ў 1970 годзе ў ніжнялужыцкай камуне Веташаў. Вучылася ў ніжнялужыцкай сярэдняй школе. Сярднюю адукацыю атрымала ў ніжнялужыцкай гімназіі ў Котбусе. З 1984 па 1994 гады вывучала русістыку і сарабістыку ў Лейпцыгскім універсітэце. Абараніла доктарскую навуковую ступень у Дрэздэнскім тэхнічным універсітэце. Пасля арганізацыі на радыёстанцыі Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB) тэлепраграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове была яе тэлевядучай да 2001 года. З сярэдзіны 2005 года з’яўляецца рэдактарам гэтай праграмы. З 1999 года з’яўляецца навуковым супрацоўнікам Сербалужыцкага інстытута ў Будзішыне і чаргуе вядзенне праграмы са сваім калегам Хрысціянам Матэе.

Уваходзіла ў рэдакцыю энцыклапедыі «Sorbisches Kulturlexikon», якая выйшла ў 2014 годзе.

З’яўляецца членам Верхнялужыцкай моўнай камісіі і членам Камісіі лінгвістычнай бібліяграфіі (Kommission für linguistische Bibliographie) Міжнароднага славянскага камітэта (Internationalen Slawistenkomitee). Уваходзіць у склад Савета сербалужыцкай культурна-асветніцкай арганізацыі «Маціцы сербскай»

Remove ads

Асноўныя творы

  • Geschichte und Gegenwart der obersorbischen Schriftsprache
  • Lexikologie, Wortbildung und Lexikografie des Obersorbischen, moderne Terminologie im Obersorbischen
  • Bibliografie der sorbischen Sprachwissenschaft

Зноскі

  1. Anja Pohontsch // NUKAT — 2002.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11789729'></a>
  2. Anja Pohontsch // Bibliografie dějin Českých zemí — 1905.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q63411600'></a>
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #123762456 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q27302'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q36578'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads