Серхіа Агуэра

аргенцінскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Серхіа Агуэра
Remove ads

Се́рхіа Леане́ль «Кун» Агуэ́ра дэль Касты́лья (ісп.: Sergio Leonel «Kun» Agüero del Castillo; нар. 2 чэрвеня 1988, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2006—2021). Мянушку «Кун» атрымаў з-за любові да японскага персанажа мультыплікацыйных фільмаў Кум-Кума. Мае пашпарт грамадзяніна Іспаніі[3].

Хуткія факты Серхіа Агуэра, Агульная інфармацыя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Серхіа далучыўся да моладзевай сістэмы «Індэпенд’ентэ» ва ўзросце дзевяці гадоў. Дэбютаваў за клуб у дарослым футбаоле ажно ў 15 гадоў і 35 дзён, усталяваўшы гэтым самым рэкорд яке самы малады ігрок у гісторыі лігі. Цягам некалькіх гадоў стаў асноўным іграком клуба. 30 мая 2006 года Агуэра афіцыйна перайшоў у склад мадрыдскага «Атлетыка» за 23 млн еўра, пераўзышоўшы папярэдні трансферны рэкорд клуба[4].

28 ліпеня 2011 года, «Манчэстэр Сіці» пацвердзіў той факт, што Агуэра падпісаў пяцігадовы кантракт з клубам[5]. Трансфер, як паведамлялася, быў ацэнены ў памеры 38 мільёнаў фунтаў[6][7]. Серхіа дэбютаваў за клуб 15 жніўня ў гульні супраць «Суонсі Сіці», якая скончылася перамогай манчэстэрцаў з лікам 4:0. Агуэра выйшаў на замену на 59-й хвіліне забіў свой першы гол за клуб пасля дзевяці хвілін выхаду на пляцоўку.

У 2012 годзе атрымаў прэмію найлепшага іграка клуба паводле вынікаў галасавання заўзятараў каманды.

У маі 2021 года стала вядома, што Агуэра ў ліпені ў якасці свабоднага агента папоўніць склад «Барселоны»[8]. З-за траўмы дэбютаваў за каталонцаў толькі 17 кастрычніка 2021 года, калі выйшаў на замену ў матчы з «Валенсіяй» (3:1). Пасля матча 30 кастрычніка супраць «Алавеса» (1:1) трапіў у бальніцу з дыягназам арытмія. У лістападзе стала вядома, што нападнік прапусціць як мінімум тры месяцы, а ў снежні Агуэра абвясціў аб завяршэнні кар’еры з-за праблем са здороўем[9].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

3 верасня 2006 года Серхіа дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Аргенціны, замяніўшы ў матчы супраць Бразіліі на 66-й хвіліне Карласа Тэвеса. Сама гульня скончылася паражэннем аргенцінцаў з лікам 0:3.

Дасягненні

Клубныя

«Атлетыка»:

«Манчэстэр Сіці»:

Міжнародная

Аргенціна:

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads