Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Рангі біялагічных таксонаў паміж родам і відам — рангі, якія ў таксанамічнай іерархіі знаходзяцца ніжэй за род, але вышэй за від.

Пералік такіх рангаў, як і іх назвы, адрозніваюцца ў розных кодэксах біялагічнай наменклатуры.

У батаніцы выкарыстоўваюцца шэсць рангаў паміж родам і відам (у парадку паніжэння ўзроўню):

  • падрод (лац.: subgenus),
  • надсекцыя (лац.: supersectio),
  • секцыя (лац.: sectio),
  • падсекцыя (лац.: subsectio),
  • рад, ці серыя (лац.: series),
  • падрад, ці падсерыя (лац.: subseries).

У заалогіі і бактэрыялогіі выкарыстоўваюць толькі адзін такі ранг, а менавіта падрод.

Remove ads

Назвы таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам

Правілы ўтварэння і ўжывання назваў таксонаў, якія маюць ранг паміж родам і відам, як і назваў таксонаў іншага рангу, устанаўліваюцца правіламі, зафіксаванымі ў міжнародных кодэксах батанічнай і заалагічнай наменклатуры і падобных да іх кодэксаў наменклатуры бактэрый і вірусаў.

Міжнародны кодэкс батанічнай наменклатуры прызнае шэсць таксанамічных катэгорый рангам ніжэй за род і вышэй за від. Назвы такіх таксонаў складаюцца з дзвюх, трох ці большай колькасці слоў, першым з якіх ідзе назва роду, да якога гэтыя таксоны адносяцца, за ёй ідуць словы, якія абазначаюць рангі таксонаў, і самі назвы таксонаў. Гэтыя назвы могуць пачынацца не з назвы роду, а з назвы таксона ніжэйшага рангу, калі гэта не прыводзіць да няяснасці. Самі назвы таксонаў, якія маюць ранг ніжэй за род і вышэй за від, могуць быць назоўнікамі ў адзіночным ліку ці прыметнікамі ў множным ліку — і пішуцца з вылікай літары.

Больш інфармацыі Ранг, Абазначэнне ...

Паводле Міжнароднага кодэкса заалагічнай наменклатуры і Міжнароднага кодэкса наменклатуры бактэрый назвы таксонаў у рангу падрода не адрозніваюцца па форме ад таксонаў у рангу рода: гэтыя назвы унінаміяльны, з'яўляюцца назоўнікамі ў адзіночным ліку і пішуцца з вялікай літары.

Remove ads

Літаратура

  • Джеффри, Чарлз. Биологическая номенклатура: Пер. с англ. — М.: Мир, 1980. — С. 17, 25—26.

Спасылкі

Гл. таксама

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads