Сеўрукі (Баранавіцкі раён)
вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сеўрукі́[1] (трансліт.: Sieŭruki, руск.: Севруки) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Жамчужненскага сельсавета. Размешчаны за 16 км на захад ад Баранавічаў, за 5 км ад чыгуначнай станцыі Палонка на лініі Баранавічы — Ваўкавыск.
Remove ads
Гісторыя
У 1897 годзе вёска ў Навамышскай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
З 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Навамышскай гміне Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да 9 ліпеня 1944 года вёска акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. На франтах вайны загінула 6 вяскоўцаў.
Да 1985 года ўваходзіла ў склад Палонкаўскага сельсавета[2].
Remove ads
Інфраструктура
- Саўгасная сядзіба
- Шэраг гаспадарчых пабудоў
- Базавая школа
- Бібліятэка
- Клуб
- Фельчарска-акушэрскі пункт
- Магазін
Насельніцтва
- 12 двароў, 90 жыхароў (1897)
- 49 дамоў, 268 жыхароў (1921)
- 330 жыхароў (1939)
- 362 жыхары (1959)
- 422 жыхары (1970)
- 204 двары, 584 жыхары (1998)
- 188 гаспадарак, 574 жыхары (2005)
Памятныя мясціны
- Брацкая магіла савецкіх воінаў
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads