Палонкаўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пало́нкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Палонка.
Remove ads
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Жарабілавіцкага сельсавета[1]. З 8 красавіка 1957 года сельсавет у складзе Баранавіцкага раёна. 17 лістапада 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Балабанавіцкага і Лотвіцкага сельсаветаў[2]. 22 сакавіка 1962 года ў склад Перхавіцкага сельсавета перададзены вёскі Важгінты, Звераўшчына, Пераносіны, Свіраны, у склад Навамышскага сельсавета — вёскі Балабановічы, Бараўцы, Гінцавічы, Дзераўная і Магіляны[3]. У 1970 годзе скасавана вёска Сяркі (злілася з вёскай Лотвічы)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Палонкаўскага сельсавета было 16 населеных пунктаў[5]. 18 сакавіка 1985 года ў склад новаўтворанага Жамчужненскага сельсавета перададзены вёскі Альбінкі, Гардзейчыкі, Дзекалы, Дзеткавічы, Дубішча, Небыты, Сасновая, Сеўрукі, Спачынак, Цівунцы, Цяплівады, да сельсавета далучана частка скасаванага Перхавіцкага сельсавета з вёскамі Вярхлессе, Іванкавічы, Перхавічы, Серабрышча і Скародзінцы[6].
Remove ads
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1691 чалавек[7], з іх 77,5 % — беларусы, 16,0 % — палякі, 5,1 % — рускія, 0,5 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1109 чалавек[9].
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads