Скалодзіна
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Скало́дзіна[2], Скало́дзінка[2] — рака ў Мазырскім і Петрыкаўскім раёнах Гомельскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Прыпяць (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 42 км. Плошча вадазбору 275 км². Расход вады ў вусці 1,1 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,78 м/км.
Remove ads
Агульныя звесткі
Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Зялёны Мох Мазырскага раёна, цячэ раўнінай Мазырскае Палессе, праз возера Глініцкае (у нізкай плыні). Упадае ў старарэчча на абалоне Прыпяці каля вёскі Шастовічы Петрыкаўскага раёна.
Даліна пераважна невыразная, зліваецца з навакольнай мясцовасцю, месцамі трапецападобная, шырыня 0,3—1,2 км. Абалона перарывістая, на асобных дзялянках чаргуецца па берагах, вузкая (0,1—0,2 км), у нізкай плыні зліваецца з абалонай Прыпяці. Рэчышча звілістае і слабазвілістае. Шырыня ракі 5—7 м, ніжэй за возера Глініцкае месцамі больш за 11 м.
Найвышэйшы ўзровень вады ў канцы сакавіка, найбольшае перавышэнне (у сярэдняй плыні) над найніжэйшай межанню — 2,1 м. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 2 дні[3].
Каля ракі населеныя пункты Зялёны Мох, Крушнікі, Камень, Скалодзін, Глініца[1].
Remove ads
Зноскі
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Гомельская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2011. — С. 23. — 68 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-107-5. (руск.)
- к // Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads