Скарына (выдавецтва)
выдавецтва From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Выдавецтва «Скарына» (па-англійску: Skaryna ці Skaryna Press) — беларускае выдавецтва ў Лондане. Заснавана 6 жніўня 2022 беларускім і брытанскім выдаўцом, гісторыкам, бібліятэкарам Ігарам Івановым і яго аднадумцамі[1]. Выдавецтва спецыялізуецца на беларускамоўнай літаратуры. У перспектыве выданне кніг на іншых мовах[2].
![]() | Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
Remove ads
Гісторыя
У беларускага замежжа — доўгая гісторыя і багатая традыцыя. Лондан займае асаблівае месца ў гэтай гісторыі: тут друкаваў кнігі Ян з Літвы, прыдумаў «ŭ» Аляксандр Рыпінскі, ствараў багатую літургічную спадчыну Аляксандр Надсан.
Выдавецтва «Скарына» было створана групай аднадумцаў у 2022 годзе, каб працягваць і ўзбагачаць гэтую традыцыю, адлюстроўваць патэнцыял беларускага замежжа, і наладжваць сувязі паміж аўтаркамі і чытацтвам у Беларусі і за яе межамі[3].
Выдавецтва адрозніваецца мабільнасцю, часта наведвае свае чытацтва па свеце: у Польшчы, Літве, Германіі, Грузіі. Слоганам выдавецтва з’яўляецца выраз «Кнігі збіраюць супольнасць»[4].
Першымі кнігамі «Скарыны» сталі паэтычны зборнік Ганны Комар «Мы вернемся» (гэты цудоўны паэтычны дакумент Беларусі 2022—2021 гадоў не мог выйсці ў Беларусі, таму рыхтаваўся маскоўскім выдавецтвам і быў падхоплены «Скарынай») і цудоўны пераклад украінскага тытана беларускага паходжання Агатангела Крымскага «Бейруцкія апавяданні»[5].
Remove ads
Місія
На старонцы выдавецтва пазначаны тры галоўныя прынцыпы дзейнасці, своеасаблівая місія:
- Асветніцтва — жаданне казаць непрамоўленае або — наўмысна ці ненаўмысна — забытае, а таксама захоўваць, распаўсюджваць і памнажаць традыцыі і дасягненні, што ўзніклі ў беларускім замежжы;
- Супраціў цэнзуры і абмежаванням свабоды творчасці, каб быць пляцоўкай для вольнага абмену думкамі;
- Сучаснасць — ствараць і выдаваць кнігі па-новаму, тут і цяпер, каб яны разляталіся па ўсім беларускім сусвеце і жылі доўгім жыццём[6].
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads