Уладзіслаў Гарбацкі
беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык. From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзісла́ў Гарба́цкі, сапраўднае імя Уладзіслаў Іваноў (нар. 1978, Віцебск) — беларускі сацыялінгвіст, палітолаг, пісьменнік і перакладчык. Адзін з першых у Беларусі даследчыкаў і публіцыстаў на тэмы, звязаныя з жыццём і гісторыяй ЛГБТК+ супольнасці. Спецыяліст у галіне гендарных і ЛГБТК+ даследаванняў, гендарнай сацыялінгвістыкі, палітычнага фемінізму і гісторыі культуры стараверства Беларусі.
Выдаў зборнік апавяданняў «Песні тралейбусных рагуляў» (2016), шэраг даследаванняў па фемінізацыі беларускай мовы і кнігу твораў Палуты Бадуновай (2018).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў Віцебску, дзесяць гадоў жыў з бацькамі ў горадзе Радужны Ханты-Мансійскай акругі ў Расіі. Вярнуўся ў Беларусь у 1995 годзе, да 2000 года вучыўся на франка-беларускім факультэце палітычных і адміністрацыйных навук Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта ў Мінску.
У 2001 годзе атрымаў магістарскую ступень у паліталогіі ў Інстытуце палітычных навук ў Страсбуры. У 2002 годзе навучаўся ў Рэймскім універсітэце на адной з першых у Францыі гендарных магістратур па спецыяльнасці радца/медыятр у пытаннях полу і сексуальнасці.
З 2007 года выкладае ў Еўрапейскім гуманітарным універсітэце (ЕГУ) у Вільні, лектар паліталогіі Дэпартамента сацыяльных навук. З 2014 года жыве і працуе ў Вільні.
У 2017 годзе пад кіраўніцтвам прафесаркі Ніны Баршчэўскай абараніў доктарскую дысертацыю «Фемінізацыя беларускай мовы (сацыялінгвістычны аналіз жаночых Nomina agentis у старабеларускай і сучаснай беларускай мове)» на кафедры беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта[3].
З 2019 года адказны за дзейнасць Цэнтру гендарных даследаванняў пры ЕГУ.
У сакавіку-жніўні 2020 года — стыпендыянт праграмы «Пісьменнікі ў выгнанні» Літаратурнай рэзідэнцыі ў Грацы (Аўстрыя).[4] У лістападзе 2020 стажыраваўся ў пісьменніцкай рэзідэнцыі ў Малятах (Літва).[5]

Remove ads
Навуковая дзейнасць
Сацыялінгвістыка
У мовазнаўстве працуе ў сацыялінгвістычным кірунку: даследуе і аналізуе сацыяльнае і палітычнае вымярэнне мовы і ўплыву на яе экстралінгвістычных, перадусім сацыяльна-палітычных, прычын. Асаблівы інтарэс даследчык праяўляе да пытанняў:
- сацыяльнай гісторыі мовы: «Пра моўны сорам беларусаў» (2020)[6], «Як мова рэагуе на расійска-ўкраінскую вайну» (2018)[7], «Пра геній старабеларускай мовы» (2014)[8];
- гендарнай сацыялінгвістыкі: «Аб інклюзыўнай беларускай мове» (2019)[9], «Stereotyping vulnerable groups» (2017)[10], «Аб гэтак званых „эпіцэнах“» (2012)[11];
- моўнай палітыкі і дыяспарнай мовы: «Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур’ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы)» (2017)[12], «Мова жыцця Зоры Кіпель» (2016)[13], «Малавядомая Зоська Верас: на мовазнаўчай ніве» (2016)[14], «Білінгвізм, інтэрферэнцыя, канвергенцыя і запазычанне: Беларуская мова ў Літве» (2013)[15], «Тарашкевіца — не толькі ідэалогія, але перадусім эстэтыка» (2013), «Беларуская дыяспарная мова і яе досвед супрацьстаяння англіцызмам, русізмам і іншым варварызмам» (2012);
- сацыялектаў і арго: «Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны» (2019)[16].
- фемінізацыі беларускай мовы: гл. Кнігі
Культура старавераў Беларусі
У 2002—2005 гадах разам з Інстытутам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы пры Акадэміі навук Беларусі, а потым — з польскім праектам OBTA Архівавана 14 лютага 2021. даследаваў стараверскую культуру Беларусі, найперш Віцебшчыны. У 2002—2016 гадах ажыццявіў шэраг этналагічных экспедыцый па Віцебшчыне: Віцебск, Полацк, Лёзеншчына, Аршаншчына, Шуміліншчына, Браслаўшчына, Пастаўшчына, Мёршчына, — з мэтай даследавання культуры беларускіх старавераў. Вынікі экспедыцый часткова прадстаўлены ў артыкулах у перыядычных выданнях і зборніках: «Мясцовыя назвы віцебскіх старавераў» (2006)[17], «Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў» (2008)[18], «Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XIX — пачатак XXI стагоддзя» (2010)[19], «Аб кабетах, якія „папуюць“: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны» (2013)[20], «Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863-64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі)» (2014)[21], «Стараверы і злябы» (2018)[22].
Гісторыя франкамоўнай беларусістыкі
Інтарэс да тэмы франкамоўнай беларусікі праявіўся падчас навучання ў Францыі. Штуршком да даследчай дзейнасці ў гэтай сферы стала праца ў Скарынаўскай бібліятэцы[23], дзе захаваліся рэдкія франкамоўныя матэрыялы па беларусіцы пачатку XX ст.[24][25][26][27] і друкапіс першага беларускага рамана, напісанага па-французску невядомым аўтарам[28]. Уладзіслаў Гарбацкі апісаў таксама ўнёсак ранніх французскіх і франкамоўных даследчыкаў, якія цікавіліся беларускімі тэмамі: Рэнэ Мартэль[29][30], Антуан Мартэль, Амбруаз Жабер,[31] — і беларускай дыяспары ў Францыі, Бельгіі і Англіі[32][33].
Фемінісцкія і ЛГБТК+ даследаванні
Да гендарных, фемінісцкіх і ЛГБТК+ даследаванняў далучыўся падчас навучання ў гендарнай магістратуры ў Францыі. Першыя артыкулы на тэму гей- і лесбі- даследаванняў апублікаваў у ARCHE на пачатку 2000-х гадоў: «Развагі аб гейскім пытанні»[34] і «Пераадоленне гамафобіі»[35]. Рэгулярна публікуе артыкулы і агляды на фемінісцкую і гендарную тэмы ў іншых беларускіх СМІ: Радыё Свабода, «Новы час», Makeout(недаступная спасылка).
Remove ads
Літаратурная творчасць
Першыя літаратурныя творы апублікаваны ў «Нашай Ніве» і ARCHE. Пазней — у газеце «Новы час» і інтэрнэт-часопісе «ПрайдзіСвет».
Пісьменнік збольшага працуе ў стылі аўтабіяграфічнай сацыяльнай ці сацыялагічнай прозы: робіць акцэнт на прыватнай, інтымнай гісторыі, якая дапамагае выкрываць калектыўную гісторыю і памяць.
Першы зборнік прозы выдаў у 2016 годзе — «Песні тралейбусных рагуляў». Ён быў названы першым у беларускай літаратуры творам гей-прозы[36]. Брытанскі даследчык беларускай літаратуры Арнольд Макмілін так ахарактарызаваў зборнік:
«Гэты смелы і вельмі чытэльны дэбютны зборнік прозы пераказвае ў розных формах і інтымных дэталях досведы Адрознага ў варожым яму асяроддзі. Пра тры плыні, што ахопліваюць дарослае жыццё аўтара, ён апавядае мовай казачных гісторый: глыбокую веру ў беларускую мову, усведамленне і гонар за сваю гейскасць, і перакананасць у тым, што рэлігія — толькі міф. Элегантна напісаная сучаснай беларускай мовай і шчодра запраўленая дыялектызмамі, гэтая кніга паўстае як песня і свята роднаму Віцебску. Кранальныя, захапляльныя і, часта, брутальна-рэалістычныя тэксты атрымаліся цудоўным, глыбока асабістым дэбютам».
Пераклады
Уладзіслаў Гарбацкі перакладае навуковыя і мастацкія тэксты з французскай, украінскай, літоўскай, рускай і славенскай моў. Спецыялізуецца на перакладах франкамоўных аўтараў і аўтарак: Жорж Экгаўт, Сімона дэ Бавуар[37], Анні Эрно, Рэймон Арон[38], Эрык Нёвё[39], Маргерыт Юрсенар, Вілье дэ ліль-Адан. Таксама перакладае паэзію з літоўскай (Гедрэ Казлаўскайце,[40] Нерынга Дангвідзе) і славенскай (Ураш Прах)[41] моў.
Remove ads
Кнігі
- Аб фэмінізацыі беларускай мовы: Фэмінізацыя nomina agentis і пэўных іншых катэгорыяў у сучаснай беларускай мове. Эсэ / Уладзіслаў Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2012. — ISBN 978-0-9567951-0-6.
- Песьні тралейбусных рагуляў: Казкі і проза жыцьця / Уладзь Гарбацкі. — Leicester: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN 978-0-9567951-4-4 (друк) і 978-0-9567951-5-1 (электронная).
- Гід па фэмінізацыі беларускай мовы (Nomina agentis і некаторых іншых асабовых намінацыяў) / Уладзіслаў Гарбацкі. — London: belarusians.co.uk, 2016. — ISBN 978-0-9567951-6-8 (друк) і 978-0-9567951-7-5 (электронная).
- Творы / Палута Бадунова. [Прадмова і ўкладаньне: Уладзіслаў Гарбацкі]. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2018. — ISBN 978-9955-578-19-2 (друк) і 978-9955-578-18-5 (электронная).
- Фэмінізацыя беларускай мовы. Сацыялінгвістычнае дасьледваньне. — Вільня: Таварыства беларускай культуры ў Летуве, 2019. — ISBN 978-9955-578-21-5.
Remove ads
Гл. таксама
Зноскі
- Národní autority České republiky Праверана 19 лютага 2025.
- Polish Science Праверана 5 мая 2023.
- Лектар ЕГУ Уладзіслаў Іваноў атрымаў ступень доктара навук . Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (10 лістапада 2017).
- Uladzislaŭ Ivanoŭ . The Kulturvermittlung Steiermark - Kunstpädagogisches Institut Graz.
- Д-р Уладзіслаў Іваноў прыняў удзел у міжнароднай літаратурнай рэзідэнцыі ў Малятах . Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (5 снежня 2020).
- Уладзіслаў Іваноў. Моўны сорам беларусаў (сацыялінгвістычны аналіз) (недаступная спасылка). Acta Albaruthenica, 20, стар. 169-183. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (14 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 лістапада 2020. Праверана 8 сакавіка 2021.
- Уладзіслаў Іваноў. Як мова рэагуе на расійска-ўкраінскую вайну (паліталагічныя і сацыялінгвістычныя заўвагі) . The Ideology and Politics Journal, 3(11). Foundation for Good Politics (14 кастрычніка 2018).
- Уладзіслаў Гарбацкі. Пра геній старабеларускай мовы (недаступная спасылка). ARCHE (8 студзеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 14 лютага 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
- Уладзіслаў іваноў. Аб інклюзыўнай беларускай мове (недаступная спасылка). Acta Albaruthenica, 19, стар. 231-240. Katedra Białorutenistyki Uniwersytetu Warszawskiego (14 кастрычніка 2019). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
- Uladzislau Ivanou. Stereotyping Vulnerable Groups (англ.). Stavros Assimakopoulos, Fabienne H. Baider, Sharon Millar. Online Hate Speech in the European Union: A Discourse-Analytic Perspective. Стар. 29-32. Springer (14 кастрычніка 2017). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
- Уладзіслаў Гарбацкі. Аб гэтак званых “эпіцэнах” (недаступная спасылка). ARCHE (17 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 11 красавіка 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
- У. Іваноў. Складаючы слоўнік беларускай дыяспарнай мовы: напрацоўкі, адкрыцці, кур'ёзы (сацыялінгвістычны аналіз дыяспарнай мовы) // Запісы БІНіМ. — Нью-Ёрк-Мінск, 2017. — Т. 39. — С. 428-433.
- Уладзіслаў Гарбацкі. Мова жыцця Зоры Кіпель . Новы час (23 красавіка 2016).
- • У. Гарбацкі. Малавядомая Зоська Верас: на мовазнаўчай ніве // Да гісторыі беларускай дыяспары. — Мінск, 2016. — Т. 2. — С. 30-36.
- Уладзіслаў Гарбацкі. Білінгвізм, інтэрферэнцыя, канвергенцыя і запазычанне: Беларуская мова ў Літве (недаступная спасылка). ARCHE (19 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
- Размаўляем пра беларускую лаянку і кляцьбоны . Onliner (17 сакавіка 2019).
- Іваноў, У. Мясцовыя назвы Віцебскіх старавераў // Роднае слова. — 2006. — № 12 (228). — С. 31.
- Іваноў, У. Пра беларускі ўплыў на віцебскіх старавераў // Палітычная сфера. — 2008. — № 10. — С. 102–107.
- Іваноў, У. Эвалюцыя тоеснасці і культуры старавераў паўночнай Беларусі, канец XIX — пачатак XXI стагоддзя // Палітычная сфера. — 2010. — № 14. — С. 195–210.
- Іваноў, У. Аб кабетах, якія «папуюць»: аб ролі і месцы жанчын у рэлігійным жыцці стараверства Віцебшчыны // Женщины в политике: новые подходы к политическому. Феминистский образовательный альманах.. — 2013. — В. 2. Личное как политическое. — С. 31–37.
- Іваноў, У. Двухсэнсоўныя вобраз і роля стараверства Беларусі ў паўстанні 1863–64 гг. і ў беларускім нацыятворчым працэсе другой паловы 19-га ст. (спроба гістарычнай і этналагічнай рэканструкцыі) // Кастусь Каліноўскі і нацыятворчы працэс у Беларусі, Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, Лондан, 27–29 сакавіка 2014 / Смалянчук Алесь, Дынглі Джым. — Мінск: Зміцер Колас, 2015. — P. 58–72. — ISBN 978-985-6992-67-7.
- Ігар Іваноў. “Беларуская бібліятэка ў Лондане яшчэ дапаможа адкрыць невядомыя пласты берусазнаўства” (недаступная спасылка). Блёг. Беларуская бібліятэка і музей імя Франьцішка Скарыны (7 кастрычніка 2015). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2021. Праверана 8 сакавіка 2021.
- Уладзіслаў Гарбацкі. Франкамоўная беларусіка лонданскай Скарынаўкі . Новы час (30 студзеня 2018).
- Уладзіслаў Гарбацкі. Што пісала французская прэса пра БНР і «беларутэнскае пытанне»? . Новы час (24 сакавіка 2018).
- Уладзіслаў Гарбацкі. «Крык народаў» . Новы час (5 чэрвеня 2019).
- Уладзіслаў Гарбацкі. Федэрацыйны пакт паміж Мінскам і Масквой . Новы час (26 студзеня 2019).
- Уладзіслаў Гарбацкі. Таямніцы лонданскай Скарынаўкі: «Жан і Жак, альбо Падроблены рай» . Новы час (6 верасня 2015).
- Уладзіслаў Гарбацкі. На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль (недаступная спасылка). Блёг. Беларуская бібліятэка і музей імя Франьцішка Скарыны (30/03/2016). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2021. Праверана 12 лютага 2022.
- Уладзіслаў Гарбацкі. На золку французскай беларусікі: Рэнэ Мартэль . Новы час (27 сакавіка 2016).
- Уладзіслаў Гарбацкі. https://novychas.by/asoba/belaruski-ruh-i-polszcza-scislaja-historyja-bel . Новы час (3 ліпеня 2016).
- Уладзіслаў Гарбацкі. Забыты змагар франкамоўнай беларусікі . Новы час (28 ліпеня 2017).
- Уладзіслаў Гарбацкі. Невядомая спадчына: этналагіня Ніна Абрамчык . Новы час (17 мая 2018).
- Уладзь Гарбацкі Развагі аб гейскім пытанні // ARCHE. — 2002. — № 3(23).
- Уладзіслаў Гарбацкі Пераадоленне гамафобіі // ARCHE. — 2003. — № 2(25).
- Уладзь Гарбацкі. Першая кніга гей-прозы па-беларуску (слова ад аўтара) (недаступная спасылка). Makeout (24 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2022. Праверана 8 сакавіка 2021.
- Сімона дэ Бавуар. Другі пол (Le deuxième sexe). Фрагмент з кнігі . ПрайдзіСвет №21 (14 кастрычніка 2020).
- Рэймон Арон Дэмакратыя і Таталітарызм (урыўкі з эсэ) // А. Казакевіч (нав. рэд.) Палітычная навука. Анталогія класічных тэкстаў: Пераклад з англійскай, французскай, нямецкай. — Мінск–Вільня: Палітычная сфера, 2012. — ISBN 978-609-95427-0-6.
- Эрык Нёвё. Сацыялогія сацыяльных рухаў = Érik Neveu, Sociologie des mouvements sociaux / У. Іваноў (пер. з французскай). — Мінск: Прапілеі, 2010. — 150 с. — ISBN 978-985-6329-85-5.
- Гедрэ Казлаўскайтэ. Размаўляць на забытых мовах . ПрайдзіСвет №21 (14 кастрычніка 2020).
- Уладзь Гарбацкі. Сціпласць меншасцей (знаёмства з паэзіяй Ураша Праха)(недаступная спасылка). Makeout (23 снежня 2020).
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads