Скарыніч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Скары́ніч» — літаратурна-навуковы гадавік, заснаваны кіраўніцтвам Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны. Мэта выдання — пашырэнне ў свеце духоўнай спадчыны Беларусі, творчых набыткаў беларускай дыяспары ў Маскве[1].

Хуткія факты «Скарыніч», Тып ...
Remove ads

Гісторыя

Выдаецца з 1991 года ў Мінску, Маскве і Смаленску на беларускай і рускай мовах[1]. Выходзіў нерэгулярна, два першыя выпускі выйшлі ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2]. На 2011 год выйшла 10 нумароў[3].

Укладальнік альманаха — Аляксей Каўка.

Асноўная тэма выпускаў — спадчына Францыска Скарыны і праблемы яе вывучэння, а таксама асэнсаванне творчасці літаратурнага згуртавання 1920-х гадоў «Узвышша». У выпусках змешчаны невядомыя раней архіўныя дакументы, рукапісныя матэрыялы дзеячаў беларускай навукі і культуры Мікалая Улашчыка, Язэпа Лёсіка, Аркадзя Смоліча, Івана Луцкевіча, Адама Бабарэкі, Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы і іншых, рэдкія фотаздымкі, хроніка дзейнасці Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў Маскве[4]. Напрыклад, большасць матэрыялаў чацвёртага выпуску зборніка — дакументальныя[5]. Акрамя аўтараў з Беларусі і Расіі на старонках часопіса выступаюць навукоўцы і дзеячы культуры Балгарыі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads