Аляксей Канстанцінавіч Каўка
гісторык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч (1937—2024) From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аляксей Канстанцінавіч Ка́ўка[1] (нар. 20 верасня 1937, в. Машчаліна, Чэрвеньскі раён — 21 сакавіка 2024, Масква[2]) — беларускі гісторык і літаратуразнавец, грамадскі дзеяч. Доктар філалагічных навук (1991), кандыдат гістарычных навук (1971).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1961), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1971). 3 1954 года на культурна-асветніцкай і камсамольскай рабоце. У 1971—1979 і 1983—1987 гадах у Інстытуце эканомікі сусветнай сацыялістычнай сістэмы АН СССР, у 1979—1982 гадах прадстаўнік Саюза савецкіх таварыстваў дружбы і культурных сувязей з заграніцай, саветнік пасольства СССР у Польшчы. 3 1987 года галоўны рэдактар часопіса «Советское славяноведение», з 1989 года ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя М. Горкага Расійскай АН. У 1988—1990 гадах старшыня рады Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў Маскве[1].
У 1976—1977 гадах напісаў «Ліст да рускага сябра» — палемічны твор пра стан беларускай мовы і парушэнне моўных правоў у Савецкай Беларусі. Ліст распаўсюджаваўся самвыдатам, патрапіў у Польшчу, затым — у Лондан, дзе быў выдадзены паралельна на рускай і англійскай мовах у 1979 годзе[3][4].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Даследаваў гісторыю Польшчы, польскага рабочага руху, савецка-польскіх адносін. 3 канца 1970-х гадоў распрацоўвае праблемы адраджэння і станаўлення нацыянальнай самасвядомасці, творчасці Ф. Скарыны, Я. Купалы, К. Езавітава, І. Луцкевіча, В. Ластоўскага, М. Улашчыка і інш. Укладальнік літаратурна-навуковых штогоднікаў «Скарыніч» (вып. 1—3, 1991—97).
Узнагароды
Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[5].
Бібліяграфія
- Польша: Отечество и социализм. — М., 1977;
- Тут мой народ: Францішак Скарына і беларуская літаратура XVI — пач. XX стст. — Мн., 1989;
- Жывом! — М.; Мн., 1997;
- Будам жыць! Пра тое самае. — Мн.; М., 1998;
- Letter to russian friend = Письмо русскому другу. — London, 1979.
Зноскі
- Гарбацкі, Уладзіслаў. Аляксей Каўка. Да сьмерці вялікага «беларусіна-маскаля» . Новы Час (21 сакавіка 2024). Праверана 21 сакавіка 2024.
- Аляксей Каўка. Letter to a Russian friend: a 'samizdat' publication from Soviet Byelorussia. — London: Association of Byelorussians in Great Britain, 1979. — 64 p.
- Сяргей Дубавец. "Ліст да расейскага сябра" . Радыё Свабода (17 жніўня 2005).
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads