Сколдычы
вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ско́лдычы[1] (трансліт.: Skoldyčy, руск.: Сколдычи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 19,5 км на поўнач ад Брэста, 14 км ад чыгуначнай станцыі Матыкалы.
У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет» (цэнтр — в. Вістычы).
Remove ads
Назва
Ад імя тыпу Skaldys літоўскія прозвішчы Skaldinas (з утваральнікам -in-), Skaldavičius. Таго ж паходжання тапонім Скоўдзічы (польскае напісанне таксама было Skołdyczy).[крыніца?]
Ад імя тыпу Skelda літоўскі тапонім Skeldos, тапонім Скелдычы.[крыніца?]
Гісторыя
У XIX стагоддзі вёска і аднайменны фальварак у Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. У 1870 годзе ўваходзіла ў сельскую грамаду.
У 1905 годзе ў Турнянскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Непадалёку знаходзіўся аднайменны фальварак (7 жыхароў). Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Турнянскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.
З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 3 вяскоўцы.
Remove ads
Насельніцтва
- 11 сялянскіх душ (1858)
- 44 жыхары (1905)
- 17 двароў, 79 жыхароў (1921)
- 3 гаспадаркі, 7 жыхароў (2005)
Зноскі
- Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads